wd wp Пошук:

15 cm Kanone M. 80

15 cm Kanone M. 80 (15 cm гармата M 80) — гармата, стаяла на ўзбраенні Аўстра-Венгрыі падчас Першай сусветнай вайны. Аблогавыя гарматы серыі М 80 былі распрацаваныя для замены гармат серыі M 61, маючы больш высокую далёкабойнасць і бронепрабівальнасць. Разам з 15-см Kanone M 80 былі прынятыя на ўзбраенне 12 см М.80 і 18 см М.80. Гарматы былі ўсталяваныя на аднатыпным лафеце, без якога-небудзь сучаснага механізма аддачы. У адпаведнасці з дактрынай XIX стагоддзя гэта зброя валодала абмежаванай рухомасцю, выконваючы ролю гарнізоннай ці аблогавай артылерыі.

У пачатку вайны 15 см М. 80 і 18 см M.80 выкарыстоўваліся амаль выключна толькі ў ролі гарнізоннай артылерыі, напрыклад у такіх крэпасцях, як Кракаў і Пшэмысль. Аднак патрэба ў большай артылерыйскай падтрымцы ў дыяпазоне сярэдняга калібру прымусіла Аўстра-Венгерскае войска скарыстаць 15 см М. 80 у палявых умовах.

Гл. таксама

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Артыкулы пра зброю без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Артыкулы пра зброю без ілюстрацый
Катэгорыя·Аблогавая артылерыя
Катэгорыя·Артылерыя Аўстра-Венгрыі ў Першай сусветнай вайне
Катэгорыя·Зброя паводле алфавіта
Катэгорыя·Артылерыя калібра 150 мм