wd wp Пошук:

147-ая зенітна-ракетная брыгада

147-я зені́тная раке́тная брыга́да — падраздзяленне ўзброеных сіл Беларусі. Месца дыслакацыі штаба — Бабруйск.

Гісторыя

У 1949 годзе з кадраў 5-й гвардзейскай механізаванай арміі і афіцэрскага складу Беларускай ваеннай акругi была створана 110-й армейская зенітная артылерыйская брыгада.

У 1956 годзе брыгада была перафарміравана ў 58-ю зенітную артылерыйскую дывізію. У 1960 годзе яна стала 160-м зенітным артылерыйскім палком сярэдняга калібра. У 1962 годзе полк быў абсталяваны найноўшай па тых часах зенітнай ракетнай тэхнікай — ЗРК С-75. У 1963 годзе воінская часць атрымала новую назву — 160-ы асобны зенітны ракетны полк.

З 8 чэрвеня 1972 года полк перайшоў на штаты 147-й зенітнай ракетнай брыгады, брыгада атрымала новае ўзбраенне — ЗРК «Круг-М». За поспехі ў баявой падрыхтоўцы і ўзорную воінскую дысцыпліну злучэнне было ўзнагароджана пераходным Чырвоным Сцягам ваеннага савета ЧБВА.

З 1988 па 1990 год падраздзяленні брыгады атрымалі новую баявую тэхніку — зенітныя ракетныя сістэмы С-300В.

31 студзеня 2011 года брыгада ўвайшла ў склад Паўночна-Заходняга аператыўна-тактычнага камандавання ВПС і войскаў СПА.

Крыніцы

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·1949 год у Бабруйску
Катэгорыя·З’явіліся ў 1949 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з вікі-разметкай у малюнку карткі
Катэгорыя·Брыгады Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Бабруйск