wd wp Пошук:

120-мм мінамёт 2Б11

Практычныя заняткі з 120-мм мінамётам 2Б11 у адным з падраздзяленняў Узброенных Сіл Літвы. 2012 г.

120-мм мінамёт 2Б11 «Сані»мінамёт калібра 120-мм. Распрацаваны ў ЦНДІ «Буравеснік» (Ніжні Ноўгарад) у 1979 годзе.

Апісанне

Мінамёт 2Б11 уяўляе сабой развіццё канструкцыі палкавога мінамёта ўзору 1943 года — ПМ-43. Асноўнымі новаўвядзеннямі стала выкарыстанне больш сучасных матэрыялаў, якое дазволіла паменшыць агульную масу мінамёта. Зараджанне вырабляецца з дульнага боку. Мінамёт выкананы па класічнай схеме ўяўнага трыкутніка. Казённая частка ўпіраецца ў спецыяльную апорную пліту. Пліта і двухнага ўсталёўваюцца ў грунт. Для прадухілення двайнога зараджання ў некаторых мадыфікацыях на дульным зрэзе усталяваны адмысловы механізм. Сучасная мадыфікацыя 2Б11 мае магчымасць стральбы практычна ўсімі тыпамі артылерыйскіх мін калібра 120-мм, у тым ліку кіраванымі артылерыйскімі мінамі КМ-8 «Грань», акрамя таго час прывядзення мінамёта ў баявое становішча зніжана з 20 хвілін да 1,5—2 хвілін. Мінамёт 2Б11 можа выкарыстоўвацца ў складзе мінамётнага комплексу 2С12 «Сані» з ужываннем колавага ходу для буксіроўкі, а таксама ўсталёўвацца на гусенічныя шасі.

Мадыфікацыі

Зноскі

  1. ЦАМТО / Новости / Модернизированные минометы поступили на вооружение артиллерийского соединения ЮВО в Адыгее. armstrade.org. Праверана 25 мая 2020.
  2. ст. лейтенант Д. Кошкин. Военная промышленность Болгарии // Зарубежное военное обозрение. — 2004. — № 5 (686). — С. 12—16.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Мінамёты
Катэгорыя·З’явіліся ў 1979 годзе
Катэгорыя·Зброя паводле алфавіта
Катэгорыя·Артылерыя калібра 120 мм