wd wp Пошук:

115-ы зенітна-ракетны полк

115-ы зенітна-ракетны полк — падраздзяленне ўзброеных сіл Беларусі. Месца дыслакацыі — горад Брэст.

Гісторыя

У 1949 годзе ў Брэсце быў сфарміраваны 817-ы кадравы зенітны артылерыйскі полк, на ўзбраенні якога стаялі 85-мм зенітныя гарматы. Полк фарміраваўся ў складзе 50-й гвардзейскай дывізіі 123-га стралковага корпуса. Месцам дыслакацыі быў вызначаны Паўночны гарадок горада Брэста.

15 лютага 1969 года 817-ы ЗРП быў перафарміраваны ў 115-ю зенітную ракетную брыгаду.

Восенню 2010 года брыгада рэарганізавана ў 115-ы зенітны ракетны полк.

У 1957 годзе на ўзбраенне палка паступілі зенітныя ракетныя комплексы С-75. У далейшым на ўзбраенне палка былі пастаўленыя зенітныя ракетныя комплексы С-125 і С-200. У 2006 годзе было здзейснена пераўзбраенне брыгады на сучасныя зенітна-ракетныя комплексы С-300.

Крыніцы

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·ВПС і войскі СПА Беларусі
Катэгорыя·Брэст
Катэгорыя·Воінскія часці і фарміраванні Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з вікі-разметкай у малюнку карткі
Катэгорыя·1949 год у Брэсце
Катэгорыя·З’явіліся ў 1949 годзе