wd wp Пошук:

108-ы асобны полк матэрыяльнага забеспячэння

108-ы асо́бны полк матэрыя́льнага забеспячэ́ння — падраздзяленне ўзброеных сіл Беларусі. Месца дыслакацыі — горад Навагрудак.

Гісторыя

Вайсковая часць 14103 была сфарміравана 2 кастрычніка 1985 года. У адпаведнасці з патрабаваннямі дырэктывы Міністэрства абароны СССР і ў мэтах выканання дырэктыў камандуючага войскамі Чырванасцяжнай Беларускай ваеннай акругі і камандуючага 28-й агульнавайсковай арміяй на фондах 69-га асобнага аўтамабільнага батальёна падвозу гаручага быў сфармаваны кадр упраўлення 108-й брыгады матэрыяльнага забеспячэння. А неўзабаве ў адпаведнасці з дырэктывамі Міністэрства абароны СССР і камандуючага войскамі ЧБВА кадр упраўлення брыгады быў перайменаваны ва ўпраўленне 108 брмз.

1 кастрычніка 1993 года брыгада была перафарміравана ў 108-ы асобны полк матэрыяльнага забеспячэння.

Асноўная задача 108 апмз — падвоз матэрыяльных сродкаў для забеспячэння баявой падрыхтоўкі і штодзённай дзейнасці злучэнняў і воінскіх часцей Заходняга аператыўнага камандавання.

Крыніцы

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з вікі-разметкай у малюнку карткі
Катэгорыя·З’явіліся ў 1985 годзе
Катэгорыя·Навагрудак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Воінскія часці і фарміраванні Беларусі