wd wp Пошук:

1-ы зенітна-ракетны полк

1-ы зенітна-ракетны полк — падраздзяленне ўзброеных сіл Беларусі. Месца дыслакацыі — горад Гродна.

Гісторыя

30 кастрычніка 2010 года, паводле дырэктывы міністра абароны Рэспублікі Беларусь № 4 ад 29 студзеня 2010 года, на базе 1-й групы зенітных ракетных дывізіёнаў 115-й зрбр быў сфарміраваны 1-ы зенітны ракетны полк з месцам дыслакацыі ў Гродне. 17 лістапада воінскаму калектыву быў уручаны Баявы Сцяг. 30 снежня 2010 года асабовы склад каманднага пункта 1-га зенітнага ракетнага палка заступіў на баявое дзяжурства.

Геральдычным саветам вызначана гадавое свята воінскай часці — 1 лістапада.

Крыніцы

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Арганізацыі Гродна
Катэгорыя·Воінскія часці і фарміраванні Беларусі
Катэгорыя·З’явіліся ў 2010 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·2010 год у Гродне
Катэгорыя·ВПС і войскі СПА Беларусі