wd wp Пошук:

Яўхім Львовіч Бельман

Яўхім Львовіч Бельман (1906, в. Астрагляды, Рэчыцкі павет, Мінская губерня — 1994) — урач-неўрапатолаг. Доктар медыцынскіх навук (1952), прафесар (1965). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны.

Біяграфія

Скончыў Днепрапятроўскі медыцынскі інстытут (1931), Другі Ленінградскі медыцынскі інстытут (аспірантура, 1938).

Працаваў у 1-ым Ленінградскім медыцынскім інстытуце (1932—1935, урач-экстэрн клінікі нервовых хвароб); Ленінградскай урачэбна-працоўнай экспертызе (1939—1941, эксперт-неўрапатолаг); Эвакагоспітале (1941—1945, начальнік неўралагічнага аддзялення); Ленінградскім псіханеўралагічным інстытуце імя У. М. Бехцерава (1946—1964, навуковы супрацоўнік); Гродзенскім дзяржаўным медыцынскім інстытуце (1965—1977, загадчык кафедры нервовых хвароб).

Навуковыя інтарэсы: даследаванні ў галіне сасудзістай паталогіі нервовай сістэмы, эпілепсіі, вегетатыўнай дысфункцыі і неўрозах.

Зноскі

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Памерлі ў 1994 годзе
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Артыкулы пра асоб без альма-матар
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1906 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»