wd wp Пошук:

Яўген Паўлавіч Урублеўскі

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Урублеўскі.

Яўген Паўлавіч Урублеўскі (нар. 16 лютага 1952, пгт Тоўстэ, Цярнопальская вобласць, Украіна) — педагог, спецыяліст у галіне тэорыі і методыкі фізічнага выхавання, спартыўнай трэніроўкі, аздараўленчай і адаптыўнай фізічнай культуры. Доктар педагагічных навук (Расія, 2009; Беларусь, 2010), прафесар (Расія, 2009; Беларусь, 2010).

Біяграфія

Скончыў Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт (спецыяльнасць «Фізічнае выхаванне», 1973), Дзяржаўны цэнтральны інстытут фізічнай культуры (аспірантура, 1983), Расійскі дзяржаўны ўніверсітэт фізічнай культуры, спорту і турызму (дактарантура, 2006).

Працаваў у Беларускім інстытуце інжынераў чыгуначнага транспарту (1974—1981, кафедра фізічнага выхавання і спорту, выкладчык), Смаленскай дзяржаўнай акадэміі фізічнай культуры, спорту і турызму (1983—2009, у 1991—2003 і 2006—2009 — загадчык кафедры тэорыі і методыкі лёгкай атлетыкі), Палескім дзяржаўным універсітэце (2009—2015, загадчык кафедры фізічнай культуры і спорту), Гомельскім дзяржаўным універсітэце імя Ф. Скарыны (з 2015, факультэт фізічнай культуры, у 2015—2017 — кафедра тэорыі і методыкі фізічнай культуры, з 2017 — кафедра спартыўных дысцыплін, прафесар).

Навуковыя інтарэсы: лёгкая атлетыка; спартыўная трэніроўка; індывідуалізацыя падрыхтоўкі жанчын у спартыўнай дзейнасці. Пазапрафесійная дзейнасць: спартыўныя танцы.

Узнагароды

Знакі «Выдатнік фізічнай культуры і спорту» (Расія, 2000), «За заслугі ў развіцці фізічнай культуры і спорту» (Расія, 2005), медалі «80 гадоў Дзяржкамспорту Расіі» (2003), «Ветэран працы» (Расія, 2009) і інш.

Зноскі

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (21):
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Педагогі СССР
Катэгорыя·Постаці спорту
Катэгорыя·Нарадзіліся 16 лютага
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Дактары педагагічных навук
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1952 годзе
Катэгорыя·Выкладчыкі Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта
Катэгорыя·Выкладчыкі Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Выкладчыкі БелДУТ
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Цярнопальскай вобласці
Катэгорыя·Выпускнікі Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта
Катэгорыя·Педагогі Расіі
Катэгорыя·Педагогі Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»