wd wp Пошук:

Яўген Паўлавіч Плужнік

Яўген Паўлавіч Плужнік (укр.: Євген Павлович Плужник; 14 (26) снежня 1898, Канцяміраўка, Варонежская губерня, Расійская імперыя — 2 лютага 1936, Салаўкі, РСФСР, СССР) — украінскі паэт, драматург, перакладчык. Ахвяра сталінскага тэрору.

Біяграфія

Нарадзіўся ў слабадзе Канцяміраўка Багучарскага павета Варонежскай губерні (Усходняя Слабажаншчына). Ягоны бацька — выхадзец з Палтавы.

Некаторы час вучыўся ў Варонежскай гімназіі (выключаны за ўдзел у нелегальных гуртках), пазней — у Растове-на-Доне, Баброве (Варонежчына). У 1918 годзе сям’я пераязджае ў Палтаўскую губерню, дзе Яўген Плужнік працуе настаўнікам мовы і літаратуры.

З 1920 году вучыўся ў Кіеўскім заатэхнічным інстытуце, дзе працаваў сястрын муж; навучанне пакінуў, каб стаць акцёрам. З 1921 году паэт навучаўся ў Кіеўскім музычна-драматычным інстытуце імя Мікалая Лысенкі, дзе вучыўся ў вядомага тады прафесара Уладзіміра Сладкапеўцава разам з В. Страявым і В. Асеевай. Не зважаючы на ​​поспехі ў інстытуце, ён вымушаны кінуць вучобу праз сухоты. З 1924 года становіцца актыўным удзельнікам арганізацыі «Ланка».

У 1926 году хвароба абвастрылася, аднак паэт выжыў («Ты ведаеш, калі вельмі захацець, можна і не памерці …»). Лячэнне праходзіў у Ворзеле, пасля лячыўся двойчы на год у Крыму або на Каўказе. З 1923 года Яўген працаваў у рэдакцыях перакладчыкам, а вечарамі працягваў самаадукацыю і пісаў вершы.

4 снежня 1934 арыштаваны НКВД. Абвінавачаны ў прыналежнасці да нацыяналістычнай тэрарыстычнай арганізацыі. У 1935 годзе выязной Ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда разам з Г. Эпікам, М. Кулішом, В. Падмагільным, А. Кавінькам ды іншымі прысуджаны да расстрэлу. Пазней прысуд змянілі на доўгае лагернае заключэнне на Салаўках, дзе ён памёр ад сухот. Яго апошнімі словамі была фраза «Я ўмыюся, успомню Дняпро і памру». Пахаваны на лагерным могілках. Магіла не захавалася.

Рэабілітаваны ў жніўні 1956 года. Умоўная магіла — на Байкавых могілках у Кіеве, 9 ўчастак.

Літаратурная дзейнасць

Сям’я

Памяць

Зноскі

  1. Czech National Authority Database Праверана 30 жніўня 2020.
  2. Library of Congress Authorities — Library of Congress. Праверана 15 снежня 2019.
Тэмы гэтай старонкі (16):
Катэгорыя·Памерлі 2 лютага
Катэгорыя·Памерлі ў Архангельскай вобласці
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы да вікіфікацыі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Пісьменнікі без мовы твораў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1898 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Пахаваныя на Байкавых могілках
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Памерлі ў 1936 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Багучарскім павеце
Катэгорыя·Памерлі 31 студзеня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся 26 снежня
Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта