wd wp Пошук:

Яўген Міхайлавіч Сахута

Яўген Міхайлавіч Сахута (нар. 15 лютага 1945, в. Вечатарова, Стаўбцоўскі раён) — беларускі мастацтвазнаўца і этнолаг. Доктар мастацтвазнаўства (1996), прафесар (2004). Старшыня Беларускага саюза майстроў народнай творчасці (з 1992). Член Міжнароднай арганізацыі па народнай творчасці (IOV)[1].

Біяграфія

Нарадзіўся 15 лютага 1945 года ў вёсцы Вечатарова Залужскага сельскага савета Стаўбцоўскага раёна Мінскай вобласці БССР. Скончыў пачатковую школу ў сваёй вёсцы, а сярэднюю — у вёсцы Залужжа Стаўбцоўскага раёна.

Скончыў мастацка-графічны факультэт Віцебскага педінстытута (1972). Пасля паступіў у аспірантуру Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору Акадэміі навук БССР.

Да аспірантуры некаторы час працаваў настаўнікам у сярэдняй школе вёскі Залужжа Стаўбцоўскага раёна.

Пасля аспірантуры пачаў працаваць у Інстытуце мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору Акадэміі навук Беларусі[2], дзе працуе ўжо больш 25 год і з’яўляецца вядучым навуковым супрацоўнікам Цэнтра даследванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.

Адначасова з 1985 па 1991 г. быў галоўным рэдактарам часопіса «Мастацтва Беларусі»[3].

Узнагароды і прэміі

Працы

Яўген Сахута з’яўляецца аўтарам звыш 20 манаграфій, а таксама шматлікіх публікацый у калектыўных працах, энцыклапедычных выданнях, зборніках, перыёдыцы. З’яўляецца аўтарам артыкулаў і адказнай асобай у рэдагаванні фундаментальнай энцыклапедыі «Этнаграфія Беларусі» (1989), шасцітомнай энцыклапедыі «Культура Беларусі» (2014).

Кнігі (манаграфіі, супольныя даследаванні)

Зноскі

  1. 10 февраля в читальном зале для научной работы состоялся открытый просмотр книг белорусского учёного Е.М.Сахуты по декоративно-прикладному искусству Архівавана 31 мая 2015.
  2. Евгений Михайлович Сахута // Отдел Изобразительного и декоративно-прикладного искусства Центр исследований белорусской культуры, языка и литературы Национальной академии наук Беларуси
  3. История «Мастацтва» как история увольнений главных редакторов

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (21):
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1945 годзе
Катэгорыя·Мастацтвазнаўцы Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся 15 лютага
Катэгорыя·Этнолагі Беларусі
Катэгорыя·Супрацоўнікі ІМЭФ НАНБ
Катэгорыя·Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Стаўбцоўскім раёне
Катэгорыя·Дактары мастацтвазнаўства
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі «За духоўнае адраджэнне»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Супрацоўнікі часопіса «Мастацтва»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Выпускнікі мастацка-графічнага факультэта ВДУ