wd wp Пошук:

Васіль Кірылавіч Бандарчык

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Бандарчык. Васіль Кірылавіч Бандарчык (1 жніўня 1920, в. Цараўцы, цяпер в. Кірава, Слуцкі раён, Мінская вобласць — 16 лютага 2009) — беларускі этнолаг, гісторык. Член-карэспандэнт Акадэміі навук БССР (1972). Доктар гістарычных навук (1965), прафесар (1978). Заслужаны работнік культуры БССР (1980)[1]. Ганаровы член Польскага этнаграфічнага таварыства (1970).

Біяграфія

Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. Скончыў сямігадовую школу (1936), затым — Слуцкае педагагічнае вучылішча (1939). Настаўнічаў у сельскай школе Заслаўскага раёна Міншчыны.

Удзельнічаў у Вялікай Айчыннай вайне. Дэмабілізаваўся з Савецкай Арміі ў 1947 годзе. Скончыў гістарычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта ў 1952 годзе.

Да 1957 года працаваў настаўнікам, завучам, дырэктарам школы ў Смалявічах і Мінску. З 1957 года — аспірант Інстытута літаратуры, мастацтва і мовы, 1959—1966 гады — навуковы супрацоўнік інстытута, у 1967—1969 гадах намеснік дырэктара, у 1969—1976 гады — дырэктар.

З 1972 года — член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук БССР. У 1976—1991 гады загадчык аддзела этнаграфіі, з 1991 года — саветнік пры дырэкцыі інстытута. У 1997—2005 гадах — галоўны навуковы супрацоўнік Інстытут мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя Кандрата Крапівы НАН Беларусі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.

Падрыхтаваў 17 кандыдатаў навук. Тры яго вучні сталі дактарамі навук.

Памёр 16 лютага 2009 года ў Мінску[2].

Узнагароды

Узнагароджаны ордэнам Айчыннай вайны II ступені, медалямі «За абарону Масквы» і «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.», медаль Францыска Скарыны.

Лаўрэат прэміі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (1999).

Навуковая дзейнасць

Займаўся вывучэннем гісторыі беларускай этнаграфіі і фальклору, даследаваў пытанні этнагенезу, матэрыяльнай і духоўнай культуры беларусаў[1]. Сабраў і ўпершыню сістэматызаваў шырокі фактычны матэрыял па гісторыі этналагічныя вывучэння беларусаў рускімі і польскімі даследчыкамі і навуковымі арганізацыямі.

Бібліяграфія

Аўтар 5 індывідуальных манаграфій і 15 брашур, больш за 200 артыкулаў. Пад навуковым кіраўніцтвам і пры аўтарскім удзеле В. К. Бандарчыка падрыхтавана таксама 27 манаграфій і зборнікаў.

Пад навуковым кіраўніцтвам і непасрэдным аўтарскім удзеле В. К. Бандарчыка выйшлі працы «Народная сельскагаспадарчая тэхніка беларусаў» (1974), «Беларускае народнае жылле» (1973), «Беларуская народнае адзенне» (1975), «Змены ў побыце і культуры гарадскога насельніцтва Беларусі» (1976), «Змены ў побыце і культуры сельскага насельніцтва Беларусі» (1976), «Этнічныя працэсы і вобраз жыцця» (1980), «Промыслы і рамёствы Беларусі» (1984), «Этнаграфія беларусаў» (1985), «Палессе. Матэрыяльная культура» (1988), «Сям’я і сямейны побыт беларусаў» (1990), «Грамадскі быт і культура гарадскога насельніцтва Беларусі» (1990), «Грамадскі быт і культура сельскага насельніцтва Беларусі» (1993), «Белорусы» (Москва, 1998).

Зноскі

  1. 1 2 Бондарчик Василий Кириллович // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — С. 19. — 737 с.
  2. Бандарчык Аляксандр Пятровіч // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. — Т. 1.: А — Беліца / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мінск : БелЭн імя Петруся Броўкі, 1993. — С. 288.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (29):
Вучоныя паводле алфавіта
Узнагароджаныя медалём Францыска Скарыны
Заслужаныя работнікі культуры Беларускай ССР
Этнографы Беларусі
Этнолагі Беларусі
Члены-карэспандэнты АН БССР
Нарадзіліся 1 жніўня
Супрацоўнікі ІМЭФ НАНБ
Лаўрэаты прэміі «За духоўнае адраджэнне»
Члены-карэспандэнты НАНБ
Памерлі ў 2009 годзе
Нарадзіліся ў Слуцкім павеце
Гісторыкі Беларусі
Нарадзіліся ў 1920 годзе
Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Дырэктары ІМЭФ НАНБ
Памерлі 16 лютага
Узнагароджаныя медалём «За абарону Масквы»
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Вікіпедыя:Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Нарадзіліся ў Слуцкім раёне
Дактары гістарычных навук
Асобы
Выпускнікі гістарычнага факультэта БДУ
Кавалеры ордэна Айчыннай вайны II ступені
Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны
Педагогі Беларусі
Узнагароджаныя медалём «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
Памерлі ў Мінску