wd wp Пошук:

Яўген Маркавіч Ганкін

Яўге́н Ма́ркавіч Га́нкін (26 кастрычніка 1922, в. Шчадрын, Жлобінскі раён — 3 мая 1996) — беларускі мастак. Заслужаны дзеяч мастацтваў БССР (1968)[1].

Біяграфія

Яўген Ганкін нарадзіўся 26 кастрычніка 1922 года ў вёсцы Шчадрын Жлобінскага раёна. У 1943 годзе скончыў Усесаюзны дзяржаўны інстытут кінематаграфіі імя Герасімава[1]. Адначасова з вучобай, у 1943—1944 гадах ён дапамагаў галоўнаму мастаку ў фільме «Іван Грозны(руск.) бел.», Сяргея Эйзенштэйна. У 1944—1945 гадах Ганкін працаваў у Кіеўскай кінастудыі, а з 1946[1] года мастаком-пастаноўшчыкам на «Беларусьфільме»[2][3].

Памёр Яўген Ганкін 3 мая 1996 года[2].

Творчасць

Яўген Ганкін займаўся афармленнем такіх класічных беларускіх фільмаў як «Паўлінка» (1952, саўмесна з С. Нікалаевым)[1], «Хто смяецца апошнім» (1954, саўмесна з А. Грыгар’янцам)[1], «Гадзіннік спыніўся апоўначы» (1958), «Я родам з дзяцінства» (1966), «Вайна пад стрэхамі» (1970), «Сыны сыходзяць у бой» (1969), «Белыя росы» (1983)[2].

Фільмаграфія

Памяць

Яго мемуары «Крыло ангела» былі пасмяротна выдадзеныя ў Злучаных Штатах[2].

У 2003 г. быў зняты дакументальны фільм пра Яўгена Ганкіна «Легендамі не карануйце нас»[2].

Зноскі

  1. 1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 Ганкин Евгений Маркович // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 137. — 737 с.
  2. 1 2 3 4 5 //Наша Ніва, «Факты кінабіяграфіі» Яўгена Ганкіна
  3. ru_animation: Евгений Мигунов «ВГИК» (начало) (руск.)
  4. НАШИ СОСЕДИ (руск.)
  5. …Az vozdam (1993) на сайце «Internet Movie Database» (англ.)

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (19):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Мастакі кіно Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1922 годзе
Катэгорыя·Постаці Беларусьфільма
Катэгорыя·Выпускнікі УДІКа
Катэгорыя·Заслужаныя дзеячы мастацтваў Беларускай ССР
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Бабруйскім павеце
Катэгорыя·Памерлі 3 мая
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся 26 кастрычніка
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без партрэтаў
Катэгорыя·Мастакі паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Жлобінскім раёне
Катэгорыя·Мастакі Беларусі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Мастакі СССР
Катэгорыя·Мастакі кіно СССР
Катэгорыя·Памерлі ў 1996 годзе