wd wp Пошук:

Яўген Дамінікавіч Будзінас

Яўген Дамінікавіч Будзінас (18 лютага 1944, Масква — 4 кастрычніка 2007, Мінск) — беларускі пісьменнік і журналіст.

Біяграфія

Нарадзіўся ў сям’і служачых, у 1946 годзе сям’я пераехала ў Вільнюс. Вучыўся ў школе рабочай моладзі, з 9-га класа адначасова працаваў лабарантам Вільнюскага радыётэхнічнага вучылішча (1960—1961). Вучыўся завочна ў радыётэхнічным інстытуце (спачатку ў Разанскім, пасля ў Мінскім, які скончыў у 1972 г.). Працаваў слесарам у Разані (1961—1962), манцёрам Мінскага гарадскога аўтатрэста (1963—1965), цесляром, камісарам камсамольска-маладзёжнага будатрада ў Цюменскай вобласці, затым настаўнікам матэматыкі, рускай мовы і літаратуры вячэрняй школы ў пасёлку Светлы Цюменскай вобласці (1967—1968). З 1968 года на журналісцкай працы ў Мінску — літаратурны супрацоўнік, загадчыкам аддзела ў газеце «Знамя юности» (1968—1972), уласным карэспандэнтам АПН (цяпер РИА «Новости») у БССР (1972—1975), карэспандэнт часопіса «Рабочая смена» (1975—1976), спецыяльны карэспандэнт часопіса «Дружба народов» па БССР і Прыбалтыцы (з 1982). Член СП СССР (з 1986). Старшыня праўлення выдавецтва «Паліфакт. Ltd» (1991—1997). Член рэдсавета часопіса «Дружба народов».

Жыў у Мінску. Меў двух дачок і сына. Памёр 4.10.2007 каля 9:30 у бальніцы, дзе знахадзіўся апошні тыдзень жыцця. Пахаваны ў Дудутках.

Дзейнасць

Дэбютаваў у 1966 годзе нарысам (часопіс «Нёман»). Пісаў на рускай мове. Аўтар кніг нарысаў і публіцыстыкі «Один практический шаг» (Масква, 1983), «Дом в сельской местности» (Масква, 1985), «Действующие лица» (1986), «Преждевременный конфликт» (Масква, 1988), рамана-даследавання «Промежуточный человек» (1990), аўтабіяграфічных раманаў «Дураки» (Масква, 2001), «Давайте, девочки» (Масква, 2007). Як публіцыст друкаваўся ў часопісах «Знамя» (1985, № 8), «Дружба народов».

Выдавец серыі «Итоги века». У 1994 г. стварыў музей «Дудуткі».

Лаўрэат прэміі Саюза журналістаў СССР (1985).

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (21):
Катэгорыя·Рускамоўныя пісьменнікі
Катэгорыя·Памерлі ў 2007 годзе
Катэгорыя·Члены Саюза беларускіх пісьменнікаў
Катэгорыя·Памерлі 4 кастрычніка
Катэгорыя·Нарадзіліся 18 лютага
Катэгорыя·Выпускнікі Разанскага дзяржаўнага радыётэхнічнага ўніверсітэта
Катэгорыя·Супрацоўнікі газеты «Знамя юности»
Катэгорыя·Члены Саюза пісьменнікаў СССР
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1944 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Памерлі ў Мінску
Катэгорыя·Пісьменнікі Беларусі
Катэгорыя·Выпускнікі БДУІР
Катэгорыя·Пахаваныя ў Пухавіцкім раёне
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы без зносак
Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Маскве
Катэгорыя·Журналісты Беларусі
Катэгорыя·Члены Беларускага саюза кінематаграфістаў