wd wp Пошук:

Яўген Гудзь

Яўген Гудзь (англ.: Eugene Hutz, укр.: Євген Гудзь, сапраўднае імя — Яўгеній Аляксандравіч Мікалаеў; 6 верасня 1972) — вакаліст гурта Gogol Bordello, акцёр і дыджэй.

Біяграфія

Яўген Гудзь — заснавальнік гурта Гогаль Бардэла, нарадзіўся 6 верасня 1972 ў Баярцы, непадалёк ад Кіева. Пасля аварыі на ЧАЭС быў з сям’ёй эвакуіраваны на Заходнюю Украіну. Пазней, у якасці бежанца, Гудзь пабываў у многіх краінах Еўропы — у Польшчы, Венгрыі, Аўстрыі, Італіі, а ў 1990 годзе эміграваў у ЗША, дзе асеў спачатку ў Вермонце, а ў 1997 годзе перабраўся ў Нью-Ёрк.

Яшчэ ў Вермонце Гудзь заснаваў гурт The Fags і Flying Fuck. У Нью-Ёрку ён пазнаёміўся з членамі сваёй цяперашняй каманды — Сяргеем Рабцавым, Юрыем Лемешавым і іншымі.

Першапачаткова гурт называўся «Hutz and the Bela Bartoks», але, па словах Яўгена, «nobody knows who the hell Bela Bartok is in the United States» (пераклад: «ніхто ў Злучаных Штатах не ведае, хто, чорт вазьмі, такі гэты Бела Бартак»).

Зноскі

  1. Person Profile // Internet Movie Database — 1990. Праверана 13 жніўня 2015.
  2. Eugene Hütz // Discogs — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (11):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1972 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Нарадзіліся 6 верасня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Кіеўскай вобласці
Катэгорыя·Музыканты паводле алфавіта
Катэгорыя·Поп-вакалісты
Катэгорыя·Спевакі і спявачкі ЗША
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Імігравалі ў ЗША з СССР
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных