wd wp Пошук:

Яўген Васільевіч Шаўчук

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Шаўчук. Яўге́ній Васі́льевіч Шаўчу́к (малд.: Евгений Васильевич Шевчук, рум.: Evgheni Vasilievici Șevciuk, руск.: Евге́ний Васи́льевич Шевчу́к, укр.: Євге́н Васи́льович Шевчу́к; нар. 19 чэрвеня 1968, г. Рыбніца МССР) — прыднястроўскі дзяржаўны дзеяч, старшыня Вярхоўнага Савета ПМР2005), лідар партыі «Абнаўленне» (да 2009 г.). Прэзідэнт ПМР з 2011 да 2016 гг.

У 19921998 гг. працаваў у органах МУС Прыднястроўя па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі. У 2000 г. абраны дэпутатам Вярхоўнага Савета і намеснікам старшыні ВС. У 2005 г. партыя «Абнаўленне» і саюзныя ёй сілы заваявалі большасць у Вярхоўным Савеце, і Шаўчук быў абраны старшынёй ВС. У 2011 г. быў абраны прэзідэнтам ПМР.

Летам 2017 г. Шаўчук збег ў Малдову, патлумачыўшы гэта тым, што яго «замовілі» і пераследуюць.

У 2018 г. экс-прэзідэнт Прыднястроўскай Малдаўскай Рэспублікі Яўгеній Шаўчук быў завочна прысуджаны да 16 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі строгага рэжыму і штрафу ў памеры 600 мільёнаў прыднястроўскіх рублёў (каля $36 мільёнаў). Суд прызнаў яго вінаватым у двух эпізодах атрымання хабару ў буйным памеры і трох эпізодах перавышэння службовых паўнамоцтваў. Шаўчук быў таксама пазбаўлены дзяржаўных узнагарод[1][2].

Зноскі

  1. tv.pgtrk.ru
  2. nashaniva.by
Тэмы гэтай старонкі (17):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Кавалеры ордэна РПЦ прападобнага Сергія Раданежскага 2 ступені
Катэгорыя·Палітыкі Прыднястроўскай Малдаўскай Рэспублікі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Рыбніцы
Катэгорыя·Кавалеры ордэна РПЦ святога дабравернага князя Данііла Маскоўскага II ступені
Катэгорыя·Кавалеры ордэна РПЦ прападобнага Сергія Раданежскага
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Старонкі з неадназначнымі геаланцужкамі
Катэгорыя·Кандыдаты эканамічных навук
Катэгорыя·Чорны спіс ЕС
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Пашаны (Паўднёвая Асеція)
Катэгорыя·Нарадзіліся 19 чэрвеня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1968 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Прэзідэнты Прыднястроўскай Малдаўскай Рэспублікі