wd wp Пошук:

Яўген Васілевіч Мікульчык

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Мікульчык. Яўген Васілевіч Мікульчык (20 жніўня 1932, Міжрэчча, Пухавіцкі раён, Мінская вобласць — 19 кастрычніка 2015, Мінск) — беларускі грамадскі дзеяч, генерал-лейтэнант.

Біяграфія

У 1952 годзе скончыў Пухавіцкую сярэднюю школу. У 1954 годзе Ленінградскае артылерыйскае вучылішча, 1955 годзе курсы перападрыхтоўкі афіцэраў пры Томскім зенітна-артылерыйскім вучылішчы, 1968 годзе Ваенна-палітычную акадэмію імя Леніна, 1972 годзе Вышэйшыя афіцэрскія курсы «Выстрал».

Праходзіў службу ў Прыкарпацкай, Сібірскай, Забайкальскай, Далёкаўсходняй ваенных акругах. Прайшоў усе ступені вайсковай службы: ад камандзіра ўзвода да члена Ваеннага Савета — начальніка палітупраўлення Сібірскай ваеннай акругі.

Дзейнасць

Быў старшынёй Рэспубліканскага грамадскага аб’яднання «Беларускі саюз афіцэраў» і старшынёй Камісіі па справах былых партызан і падпольшчыкаў Вялікай Айчыннай вайны 1941—1945 гадоў пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь (з 1997 года)[1].

Узнагарод

Узнагароджаны ордэнамі Чырвонай Зоркі, Працоўнага Чырвонага Сцяга, «За службу Радзіме» III ступені, 15 медалямі.

Літаратура

Зноскі

  1. Пастанова Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 20.10.1997 N 1392 «Аб Камісіі па справах былых партызан і падпольшчыкаў Вялікай Айчыннай вайны 1941—1945 гадоў пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь»

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (20):
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Чырвонай Зоркі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Памерлі ў 2015 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Кавалеры ордэна «За службу Радзіме» III ступені
Катэгорыя·Выпускнікі Пухавіцкай сярэдняй школы (Пухавіцкі раён)
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра ваенных дзеячаў без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Ваенныя дзеячы СССР
Катэгорыя·Выпускнікі курсаў «Выстрал»
Катэгорыя·Памерлі 19 кастрычніка
Катэгорыя·Памерлі ў Мінску
Катэгорыя·Ганаровыя грамадзяне Пухавіцкага раёна
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1932 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Міжрэччы
Катэгорыя·Нарадзіліся 20 жніўня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Выпускнікі Ваенна-палітычнай акадэміі імя У. І. Леніна