wd wp Пошук:

Яўген Барышнікаў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Барышнікаў. Яўген Барышнікаў (нар. 21 лістапада 1983, г. Слонім, Беларусь) — беларускі фалькларыст, кампазытар, бард, дудар і паэт[2]. З 2009 па 2017 год быў намеснікам старшыні Студэнцкага этнаграфічнага таварыства, з’яўляецца сябрам Беларускага дударскага клуба і Цэнтра этнакасмалогіі «KRYUJA».

Біяграфія

У 2001 годзе скончыў сярэднюю школу № 3 г. Слонім. З 2001 па 2005 год вучыўся ў Беларускім дзяржаўным універсітэце інфарматыкі і радыёэлектронікі.

Выступае з 2006 года. Да 2013 года быў удзельнікам беларускага гурта «Ceilidh Ceol» (бойрана і дарабуке), з 2010 года ў «На Таку» (граў на бубне і дудзе).

Быў куратарам «Дударскага клуба» і праекта «Этнаўсё» (Ethno.by)[3].

Навуковая дзейнасць

Узнагароды

Выступленне гурта «Кейлі кёл» у Дудутках на Грунвальд-600. Апошні с права — Яўген Барышнікаў

Лаўрэат фэстываляў аўтарскай песні «Фэст-А 2006» (Мінск), «OPPA 2009» (Варшава, Польшча), «Купалаўскія вакацыі» (2010, Мінск)[4], пераможца XVII Фестывалю беларускай бардаўскай ды аўтарскай песні «Бардаўская восень — 2010» (Бельск Падляскі, Польшча)[5].

Зноскі

  1. (unspecified title) Праверана 30 лістапада 2021.
  2. Пра шкоднасць міфаў разважае дудар Яўген Барышнікаў
  3. Этнаўсё
  4. 16 чэрвеня — паэт Віталь Рыжкоў і музыка Яўген Барышнікаў у Магілёве
  5. ЯЎГЕН БАРЫШНІКАЎ

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1983 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся 21 лістапада
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Слоніме
Катэгорыя·Члены Студэнцкага этнаграфічнага таварыства
Катэгорыя·Музыканты паводле алфавіта
Катэгорыя·Дудары Беларусі
Катэгорыя·Выпускнікі БДУІР
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных