У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Барышнікаў. Яўген Барышнікаў (нар. 21 лістапада 1983, г. Слонім, Беларусь) — беларускі фалькларыст, кампазытар, бард, дудар і паэт[2]. З 2009 па 2017 год быў намеснікам старшыні Студэнцкага этнаграфічнага таварыства, з’яўляецца сябрам Беларускага дударскага клуба і Цэнтра этнакасмалогіі «KRYUJA».
У 2001 годзе скончыў сярэднюю школу № 3 г. Слонім. З 2001 па 2005 год вучыўся ў Беларускім дзяржаўным універсітэце інфарматыкі і радыёэлектронікі.
Выступае з 2006 года. Да 2013 года быў удзельнікам беларускага гурта «Ceilidh Ceol» (бойрана і дарабуке), з 2010 года ў «На Таку» (граў на бубне і дудзе).
Быў куратарам «Дударскага клуба» і праекта «Этнаўсё» (Ethno.by)[3].
Лаўрэат фэстываляў аўтарскай песні «Фэст-А 2006» (Мінск), «OPPA 2009» (Варшава, Польшча), «Купалаўскія вакацыі» (2010, Мінск)[4], пераможца XVII Фестывалю беларускай бардаўскай ды аўтарскай песні «Бардаўская восень — 2010» (Бельск Падляскі, Польшча)[5].