wd wp Пошук:

Яўген Анатолевіч Шыбнёў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Шыбнёў.

Яўген Анатолевіч Шыбнёў (25 лютага 1935, Адэса) — беларускі мастак, прадстаўнік славутай дынастыі жывапісцаў. Сын мастака Анатоля Шыбнёва, унук мастака Даміяна Шыбнёва, бацька мастака Аляксандра Шыбнёва[1].

Біяграфія

У 1955 годзе скончыў Мінскае мастацкае вучылішча, у 1961 — Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут. Настаўнікамі яго былі Аляксандр Мазалёў, Май Данцыг, Валянцін Волкаў і Віталь Цвірка.

Творы ў галіне манументальнага мастацтва (вітраж, метал, інтэр’ер) знаходзяцца ў грамадскіх цэнтрах (музеі, кінатэатры, школы), жывапісныя творы — у Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі, фондзе Беларускага союза мастакоў, прыватных зборах Беларусі і за мяжой.

У пейзажах і нацюрмортах Яўгена Шыбнёва выяўляецца своеасаблівасць светабачання мастака, які піша прыроду не столькі з боку, не як замкнёную «рэч у сабе», а бачыць і перадае незлічоныя элементы, якія складаюць прастору, паветра і аб’ём, што перадаецца праз пуантылістычна-мазаічную манеру жывапісу. Яго работы злучаюць сузіральны лірызм і перадачу адухоўленых вітальных сіл, якія дзейнічаюць у прыродзе[2].

Сям’я

Жонка Яўгена Шыбнёва — беларускі мастак Ніна Голышава (нар. 1939). У 1962 годзе ў іх нарадзіўся сын Аляксандр, які таксама стаў мастаком.

Зноскі

  1. Artmuseum.by. Сто твораў за сто гадоў. Выстава жывапісу сям’і Шыбнёвых 18.10 — 17.11.2014 Архівавана 5 сакавіка 2016.
  2. Artmuseum.by. Сто твораў за сто гадоў. Выстава жывапісу сям’і Шыбнёвых 18.10 — 17.11.2014 Архівавана 5 сакавіка 2016.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (15):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся 25 лютага
Катэгорыя·Мастакі XX стагоддзя
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без партрэтаў
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Мастакі СССР
Катэгорыя·Мастакі XXI стагоддзя
Катэгорыя·Члены Саюза мастакоў Беларусі
Катэгорыя·Мастакі паводле алфавіта
Катэгорыя·Выпускнікі Беларускай акадэміі мастацтваў
Катэгорыя·Выпускнікі Мінскага дзяржаўнага мастацкага каледжа імя А. К. Глебава
Катэгорыя·Мастакі Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Адэсе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1935 годзе