wd wp Пошук:

Аляксандр Яўгенавіч Шыбнёў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Шыбнёў.

Аляксандр Яўгенавіч Шыбнёў (2 студзеня 1962, Мінск) — беларускі мастак, прадстаўнік славутай дынастыі жывапісцаў. Сын мастака Яўгена Шыбнёва, унук мастака Анатоля Шыбнёва, праўнук мастака Даміяна Шыбнёва[1].

Біяграфія

У 1981 годзе скончыў Мінскае мастацкае вучылішча імя А. К. Глебава. Іспытаў творчы ўплыў сваёй маці, мастака Ніны Голышавай. Удзельнічае ў выстаўках у Францыі, Бельгіі, Нідэрландах, Аўстрыі, Германіі, Маскве. Работы захоўваюцца ў прыватных зборах Беларусі, Ізраіля, Францыі, Італіі, Бельгіі, Аўстрыі, Галандыі, Германіі.

Творчасць

Творы Аляксандра Шыбнёва своеасаблівай медытатыўнай адлучанасцю нагадваюць работы яго прадзеда Даміяна Шыбнёва. У іх парадаксальна злучаюцца манументальнасць і мініяцюрнасць, аб’ектыўнае (матэрыяльны свет) і суб’ектыўнае (свет душы мастака). Манахромны ці мінімізаваны каларыт робіць кампазіцыю і форму драматычна выразнымі, нягледзячы на знешнюю статыку работ[2].

Зноскі

  1. Artmuseum.by. Сто твораў за сто гадоў. Выстава жывапісу сям’і Шыбнёвых 18.10 — 17.11.2014 Архівавана 5 сакавіка 2016.
  2. Artmuseum.by. Сто твораў за сто гадоў. Выстава жывапісу сям’і Шыбнёвых 18.10 — 17.11.2014 Архівавана 5 сакавіка 2016.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (15):
Катэгорыя·Выпускнікі Мінскага дзяржаўнага мастацкага каледжа імя А. К. Глебава
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1962 годзе
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без партрэтаў
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Мастакі XXI стагоддзя
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мінску
Катэгорыя·Мастакі XX стагоддзя
Катэгорыя·Мастакі Беларусі
Катэгорыя·Мастакі СССР
Катэгорыя·Мастакі паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся 2 студзеня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Члены Саюза мастакоў Беларусі