wd wp Пошук:

Даміян Васілевіч Шыбнёў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Шыбнёў.

Даміян Васілевіч Шыбнёў (1881, Марыупаль, Расійская імперыя — 1930, Керч, УССР) — расійскі мастак-жывапісец, вучань Паўла Чысцякова і Іллі Рэпіна. Пачынальнік вялікай мастацкай дынастыі — бацька мастака Анатоля Шыбнёва, дзед мастака Яўгена Шыбнёва, прадзед мастака Аляксандра Шыбнёва[1].

Біяграфія

Нарадзіўся ў Марыупалі у сям’і купца 2-й гільдыі. У 1889 годзе паступіў у Марыупальскуя Аляксандраўскую гімназію, якую скончыў у 1897. Па заканчэнні гімназіі паступіў у мастацкае вучылішча Адэскага таварыства прыгожых мастацтваў, якое скончыў у 1903 годзе. Яго выкладчыкамі былі Д. Крайнеў, А. Іярыні, К. Кастандзі, Г. Ладыжэнскі. У 1910 скончыў Вышэйшае мастацкае вучылішча пры Імператарскай Акадэміі мастацтваў у Пецярбургу. Настаўнікамі яго былі Павел Чысцякоў і Ілья Рэпін. У 1906 годзе здзейсніў паездку ў Парыж для знаёмства з творамі імпрэсіяністаў.

У 1911 годзе, пасля заканчэння вучобы ў Пецярбургу, па стане здароўя быў змушаны пасяліцца ў Керчы, дзе працаваў дырэктарам карціннай галерэі пры археалагічным музеі, выкладаў у гімназіі.

Работы захоўваюцца ў дзяржаўных калекцыях Керчы, Феадосіі, Саратава, Алматы, музеі-кватэры Ісака Бродскага ў Пецярбургу, прыватных зборах.

Сучасныя мастацкія крытыкі апісваюць творчасць Даміяна Шыбнёва як

з’яву вытанчанага і афарбаванага лёгкай меланхоліяй захаду класічнай культуры. Спалучаючы рысы сімвалізму, мадэрну і імпрэсіянізму, яго работы часам подобныя да чароўнага сну, хоць сюжэтна цалкам рэалістычныя. Мастак быў здольны бачыць і маляваць знешне някідкія імгненні жыцця, як каштоўнасць.[2]

Галерэя

Зноскі

  1. Artmuseum.by. Сто твораў за сто гадоў. Выстава жывапісу сям’і Шыбнёвых 18.10 — 17.11.2014 Архівавана 5 сакавіка 2016.
  2. Artmuseum.by. Сто твораў за сто гадоў. Выстава жывапісу сям’і Шыбнёвых 18.10 — 17.11.2014 Архівавана 5 сакавіка 2016.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (19):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Выпускнікі Імператарскай Акадэміі мастацтваў
Катэгорыя·Мастакі XX стагоддзя
Катэгорыя·Мастакі СССР
Катэгорыя·Мастакі паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Марыупалі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1881 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Керчы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Памерлі ў 1930 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з ручной вікіфікацыяй месца нараджэння ў картцы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з ручной вікіфікацыяй месца смерці ў картцы
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без партрэтаў
Катэгорыя·Мастакі Расіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Адэская школа