У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Іваноў.
Яўген Аляксеевіч Іваноў (18 снежня 1924, г. Арэнбург, Расія — 3 ліпеня 1985) — беларускі матэматык. Доктар фізіка-матэматычных навук (1969), прафесар (1970). Член-карэспандэнт АН БССР (1977). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны.
Скончыў Пінскі настаўніцкі інстытут (1950), Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (1956; аспірантура, 1959).
Працаваў у школах Брэсцкай вобласці (1946—1956; Антопальская СШ, Галоўчыцкая 7-гадовая школа, Імянінская СШ), Мінскім дзяржаўным педагагічным інстытуце імя А. М. Горкага (з 1959, выкладчык кафедры элементарнай матэматыкі), Інстытуце матэматыкі АН БССР (з 1962, старшы навуковы супрацоўнік, з 1965 — загадчык лабараторыі матэматычнай фізікі), Беларускім дзяржаўным універсітэце (з 1970, дэкан факультэта прыкладной матэматыкі, адначасова загадчык кафедры ўраўненняў матэматычнай фізікі).
Навуковыя інтарэсы: матэматычная тэорыя дыфракцыі хваль; матэматычнае мадэляванне працэсаў у многазвязных электрадынамічных структурах.