wd wp Пошук:

Яўген Аляксандравіч Карнавухаў

Яўген Аляксандравіч Карнавухаў (23 лютага 1917, Масеева, Наваржэўскі раён, Пскоўская вобласць, Расія — 23 лютага 1984) — савецкі акцёр тэатра і кіно. Народны артыст Беларускай ССР (1955).[2][3]

Біяграфія

Скончыў Ленінградскі тэатральны інстытут (1939). Працаваў у Дзяржаўным рускім драматычным тэатры Беларусі (1939—1941, 1945—1964), з 1964 года ў Маскоўскім тэатры імя Маякоўскага. У 1941—1945 гадах удзельнічаў у Вялікай Айчыннай вайне.

Выканаўца героіка-рамантычных і характарных роляў. У творчасці спалучаў востры сцэнічны малюнак з эмацыянальнасцю выканання. Сярод роляў у Дзяржаўным рускім драматычным тэатры Беларусі: Фердынанд («Каварства і каханне» Ф. Шылера), Тэадора («Сабака на сене» Лопэ дэ Вегі), Эдмунд («Кароль Лір» У. Шэкспіра), Тузенбах («Тры сястры» А. Чэхава), Барыс Гадуноў («Цар Фёдар Іаанавіч» А. К. Талстога), Камандзір карабля («Аптымістычная трагедыя» У. Вішнеўскага), Эдлай Гамільтан («Дзень нараджэння Тэрэзы» Г. Мдывані).

Зняўся ў беларускіх кінафільмах «Чырвонае лісце», «Гадзіннік спыніўся апоўначы».

Зноскі

  1. 1 2 3 4 https://www.kino-teatr.ru/kino/acter/m/sov/13660/bio/
  2. Карнаухов Евгений Александрович(руск.) . Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя Максіма Горкага. Праверана 14 ліпеня 2022.
  3. Евгений Александрович Карнаухов(руск.) . Маскоўскі акадэмічны тэатр імя Уладзіміра Маякоўскага. Праверана 14 ліпеня 2022.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (27):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Пскоўскай губерні
Катэгорыя·Акцёры XX стагоддзя
Катэгорыя·Памерлі ў Маскве
Катэгорыя·Акцёры тэатра СССР
Катэгорыя·Выпускнікі Санкт-Пецярбургскай акадэміі тэатральнага мастацтва
Катэгорыя·Памерлі 23 лютага
Катэгорыя·Постаці Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Максіма Горкага
Катэгорыя·Акцёры тэатра Расіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Кінематаграфісты без IMDb
Катэгорыя·Кінаакцёры СССР
Катэгорыя·Пахаваныя на Увядзенскіх могілках
Катэгорыя·Нарадзіліся 23 лютага
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За абарону Каўказа»
Катэгорыя·Памерлі ў 1984 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з аўтарам
Катэгорыя·Кінаакцёры Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Пскоўскай вобласці
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1917 годзе
Катэгорыя·Акцёры тэатра Беларусі
Катэгорыя·Артыкулы пра тэатральных дзеячаў без партрэтаў
Катэгорыя·Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны
Катэгорыя·Народныя артысты Беларускай ССР
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных