wd wp Пошук:

Наваржэўскі раён

Наваржэўскі раён (руск.: Новорже́вский райо́н) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка (раён) і муніцыпальнае ўтварэнне (муніцыпальны раён) у цэнтры Пскоўскай вобласці Расіі. Адміністрацыйны цэнтр — горад Наваржэў.

Геаграфія

Раён мяжуе на поўначы з Остраўскім, Порхаўскім і Дзедавіцкім, на паўночным усходзе і ўсходзе — з Бяжаніцкім, на захадзе — з Пушкінагорскім, на поўдні — з Апочацкім раёнамі.

Плошча раёна — 1682 км². Асноўныя рэкі — Сораць і яе прыток Льста. Паўночную частку раёна складае Сорацкая нізіна, на поўдні — Бяжаніцкае ўзвышша з вышэйшым пунктам Пскоўскай вобласці гарой Лобна (339,4 м), на крайняй поўначы раёна — паўднёвыя схілы Судомскага ўзвышша.

Гісторыя

Раён утвораны 1 жніўня 1927 года ў складзе Ленінградскай вобласці. Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 22 жніўня 1944 года ўвайшоў у склад наноў утворанай Пскоўскай вобласці.

Зноскі

  1. https://pskovstat.gks.ru/storage/mediabank/nas200325_1.htm
Тэмы гэтай старонкі (3):
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Раёны Пскоўскай вобласці
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных