wd wp Пошук:

Яўген Іванавіч Кімстач

Яўген Іванавіч Кімстач (нар. 5 жніўня 1931, в. Паганькі, Полацкага раёна, Віцебскай вобласці — 27 студзеня 2013) — беларускі палітык. Герой Сацыялістычнай Працы (1981).

Біяграфія

Нарадзіўся 5 жніўня 1931 года ў в. Паганькі Ветрынскага (зараз Полацкага) раёна.

Працоўную дзейнасць пачаў у 1949 годзе брыгадзірам паляводчай брыгады калгаса «Новы шлях».

З 1951 года па 1954 год служыў у Савецкай Арміі.

У 1955—1958 гадах — старшыня выканкамаў Завозерскага, затым Вароніцкага сельсаветаў. У 1958 годзе ў складзе 30-тысячнікаў быў накіраваны старшынёй калгаса імя Сільніцкага. Званне Героя Сацыялістычнай Працы прысвоена ў 1981 годзе.

Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР 9-га склікання (1975—1980), абіраўся дэпутатам Вароніцкага сельскага Савета, Полацкага раённага і Віцебскага абласнога Саветаў.

Памёр 27 студзеня 2013 года. Пахаваны на могілках у в. Варонічы Полацкага раёна. На яго магіле ў 2014 годзе ўсталяваны бюст[1][2].

Узнагароды

Зноскі

  1. Кімстач Яўген Іванавіч
  2. Яўген Іванавіч Кімстач

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (20):
Катэгорыя·Пахаваныя ў Полацкім раёне
Катэгорыя·Заслужаныя работнікі сельскай гаспадаркі БССР
Катэгорыя·Памерлі ў 2013 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Героі Сацыялістычнай Працы
Катэгорыя·Дэпутаты Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся 5 жніўня
Катэгорыя·Артыкулы пра асоб без партрэтаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Полацкім раёне
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга
Катэгорыя·Узнагароджаныя залатым медалём ВДНГ
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Леніна
Катэгорыя·Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 9-га склікання
Катэгорыя·Памерлі 27 студзеня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1931 годзе
Катэгорыя·Дэпутаты Полацкага раённага Савета дэпутатаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»