wd wp Пошук:

Яўген Іванавіч Дашкоў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Дашкоў. Яўген Іванавіч Дашкоў (нар.15 лютага 1941, г. Екацярынбург) — рускі і беларускі акцёр. Заслужаны артыст БССР (1976).

Біяграфія

Працаваў у тэатрах Казані, Свярдлоўска, Бранскім дзяржаўным тэатры драмы (1961-1967), з 1967 г. у Гомельскім абласным драматычным тэатры.

Член Беларускага саюза тэатральных дзеячаў з 1962 года.

Творчасць

Выканаўца героіка-рамантычных, характэрных і лірычных роляў. Творчая манера адрозніваецца спалучэннем мяккага лірызму з адчуваннем драматызму чалавечага лёсу. Сярод роляў нацыянальнай, класічнай і сучаснай драматургіі ў Гомельскім драматычным тэатры, дзе найбольш ярка раскрыўся талент Дашкова: Васіль («Таблетку пад язык» А. Макаёнка), Томаш («Экзамен на восень» І. Шамякіна), Башлыкоў («Подых навальніцы» І. Мележа), князь Уладзімір («Гара і слава» А. Петрашкевіча), Павел («Грэшнае каханне» А. Дзялендзіка) і многія іншыя.

Зноскі

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (15):
Катэгорыя·Артыкулы пра тэатральных дзеячаў без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Постаці Гомельскага абласнога драматычнага тэатра
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Заслужаныя артысты Беларускай ССР
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Екацярынбургу
Катэгорыя·Вікіпедыя·Кінематаграфісты без IMDb
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Члены Беларускага саюза тэатральных дзеячаў
Катэгорыя·Нарадзіліся 15 лютага
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1941 годзе
Катэгорыя·Акцёры тэатра Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара