wd wp Пошук:

Яўгенія Еўдакімаўна Мальчэўская

Яўгенія Еўдакімаўна Мальчэўская (па мужу Крыжаноўская; 25 жніўня 1949, вёска Замошша, Чашніцкі раён, Віцебская вобласць — 18 студзеня 2008, Віцебск) — беларуская паэтэса.

Біяграфія

Нарадзілася ў сялянскай сям’і. Вучылася спачатку ў Замошскай пачатковай школе, потым у Заслонаўскай сярэдняй школе. Пасля паступіла ў Бабруйскі тэхнікум гумавай прамысловасці (1965), пасля заканчэння якога (1969) атрымала спецыяльнасць тэхніка-тэхнолага і працавала прасоўшчыцай-вулканізатаршай на Бабруйскім заводзе гумавых вырабаў. У 1970 г. прызначана карэктарам рэдакцыі бабруйскай аб’яднанай газеты «Камуніст», у 1972—1973 гг. супрацоўнік рэдакцыі чашніцкай раённай газеты «Чырвоны прамень», у 1973—1978 гг. вучылася на беларускім аддзяленні філалагічнага факультэта БДУ. Пасля яго заканчэння накіравана на працу ў Равінічы (Чэрвеньскі раён), дзе выкладала ў школе беларускую мову і літаратуру. У 1980 г. пераехала з мужам на Віцебшчыну і працавала ў школе працоўнай моладзі. З 1987 г. выкладала беларускую мову ў школе г. Талачына, з 1989 г. — у сярэдняй школе № 40 г. Віцебск, а затым (да выхаду на пенсію) працавала карэспандэнтам у абласных выданнях «Віцебскі рабочы» і «Выбар», уласным карэспандэнтам па Віцебскай вобласці ў газеце «Белорусская нива».

Творчасць

Першыя вершы Я. Мальчэўскай «Залатая мяцеліца», «Серабрыліся ля хат таполі…» і інш. з’явіліся ў 1969 годзе ў газеце «Магілёўская праўда». Затым яе вершы змяшчаліся ў калектыўных зборніках «Вёсны», «Нашчадкі», «Любі будзёны дзень», «Дзень добры, мама», «Дзень паэзіі», у раённым, абласным, рэспубліканскім друку. Аўтар паэтычнага цыкла «Святло асенняе зярнят» (у зб. «Нашчадкі»), зборніка «Залежнасць». Асноўнае ў яе вершах — любоў да Радзімы, яе народа. Пачуццё кахання, сяброўства, узаемаадносіны паміж людзьмі, іх заклапочанасць праблемамі сучаснасці. З’яўляецца аўтарам апавяданняў «Мачаха», «Яраслаўна».

Зноскі

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (15):
Катэгорыя·Памерлі 18 студзеня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Чашніцкім раёне
Катэгорыя·Супрацоўнікі газеты «Віцебскі рабочы»
Катэгорыя·Паэтэсы
Катэгорыя·Памерлі ў Віцебску
Катэгорыя·Супрацоўнікі газеты «Сельская газета»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1949 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў 2008 годзе
Катэгорыя·Выпускнікі філалагічнага факультэта БДУ
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта
Катэгорыя·Паэты Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Пісьменнікі без мовы твораў
Катэгорыя·Нарадзіліся 25 жніўня
Катэгорыя·Паэты паводле алфавіта