wd wp Пошук:

Яўгенія Іонаўна Гурарый

Яўгенія Іонаўна Гурарый (19 снежня 1903, Крамянчуг — 1977, Харкаў) — савецкі архітэктар.

Біяграфія

Нарадзілася ў Крамянчугу ў яўрэйскай сям’і[1].

Скончыла архітэктурны факультэт Харкаўскага мастацкага інстытута ў 1930 годзе. Працавала ў праектных арганізацыях Харкава, у Рубцоўску Алтайскага края, Навагрудку, Кемераве, з 1947 года — архітэктарам ва Упраўленні капітальнага будаўніцтва Мінскага трактарнага завода, з 1948 па 1975 гады — у Белпрампраекце.

Член Саюза архітэктараў СССР з 1936 года.

Творчасць

Асноўныя працы: рэканструкцыя 2-павярховага будынка прафтэхшколы па вул. Р. Люксембург (1953—1954), генпланы жылога пасёлка для завода жалезабетонных вырабаў і квартала па вул. Быхаўскай для будтрэста № 3 (1951—1955), адміністрацыйны будынак Белпрампраекта на рагу вул. Леніна і Кірава (1956, у аўтарскім калектыве) у Мінску.

Зноскі

  1. Гурарий, Евгения Ионовна

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (17):
Катэгорыя·Выпускнікі Харкаўскага мастацкага інстытута
Катэгорыя·Нарадзіліся 19 снежня
Катэгорыя·Супрацоўнікі Белпрампраекта
Катэгорыя·Архітэктары паводле алфавіта
Катэгорыя·Артыкулы пра архітэктараў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1903 годзе
Катэгорыя·Члены Беларускага саюза архітэктараў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Архітэктары XX стагоддзя
Катэгорыя·Архітэктары Мінска
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі ў 1977 годзе
Катэгорыя·Члены Саюза архітэктараў СССР
Катэгорыя·Памерлі ў Харкаве
Катэгорыя·Архітэктары СССР
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Крэмэнчуку
Катэгорыя·Артыкулы пра архітэктараў без партрэтаў