wd wp Пошук:

Яфім Максімавіч Гаварушка

У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Гаварушка. Яфім Максімавіч Гаварушка (15 кастрычніка 1911, в. Востраў, Рагачоўскі павет, Магілёўская губерня, цяпер Рагачоўскі раён Гомельскай вобласці — 3 чэрвеня 1992, Смалявічы, Мінская вобласць) — празаік, публіцыст, педагог[1].

Біяграфія

Выхоўваўся ў дзіцячым доме ў Бабруйску. У 1935 скончыў МВПІ. Выкладаў беларускую мову і літаратуру ў Смалявічах. Арыштаваны 9 снежня 1936. Асуджаны 2 кастрычніка 1937 на 6 гадоў пазбаўлення волі і 5 гадоў пазбаўлення грамадзянскіх правоў. Пасля вызвалення вярнуўся ў Смалявічы. Рэабілітаваны ў 1955. Працаваў настаўнікам і дырэктарам дзіцячага дома[1].

Уклаў кнігу рэпрэсаванага акадэміка І. Замоціна «Творы» (Мн., 1991). У апошнія гады жыцця складаў анталогію паэзіі рэпрэсаваных паэтаў «Песня падуладных». Пахаваны ў Смалявічах[1].

Зноскі

  1. 1 2 3 Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі. Энцыклапедычны даведнік у 10 тамах (15 кнігах). Т. 1. Абрамовіч—Кушаль. / Укладальнік Л. У. Маракоў. — Смаленск, 2003. — 480 с. — ISBN 985-6374-04-9.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (16):
Катэгорыя·Памерлі ў 1992 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў Смалявічах
Катэгорыя·Рэпрэсаваныя савецкай уладай
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Рагачоўскім раёне
Катэгорыя·Вікіпедыя·Старонкі з неадназначнымі геаланцужкамі
Катэгорыя·Публіцысты Беларусі
Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Педагогі Беларусі
Катэгорыя·Пахаваныя ў Смалявічах
Катэгорыя·Нарадзіліся 15 кастрычніка
Катэгорыя·Выпускнікі БДПУ імя Максіма Танка
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1911 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Пісьменнікі без мовы твораў
Катэгорыя·Пісьменнікі Беларусі
Катэгорыя·Памерлі 3 чэрвеня