Ятрышнік Траунштэйнера[3] (Dactylorhiza traunsteineri) — від травяністых раслін з роду Пальчатакарэннік (Dactylorhiza) сямейства Архідныя. Распаўсюджаны ад Еўропы да Заходняй Сібіры[4].
Від названы ў гонар тырольскага аптэкара Ёзэфа Траўнштэйнера (ням.: Joseph Traunsteiner, 1798—1850).
Шматгадовая расліна. Мае падземны клубень, далікатнае тонкае сцябло, якое дасягае вышыні 50 см, вузкае ланцэтнае лісце, пакрытае цёмнымі плямамі. Цвіце з чэрвеня да пачатку ліпеня. Афарбоўка кветак — ружова-ліловых адценняў. Губа часцей суцэльная[4].
Насенне распаўсюджваецца ветрам.
Расце адзіночнымі экземплярамі на вільготных лугах і балотах.