У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Фукуда. .mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw{display:inline-block}.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a::first-letter,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw::first-letter{text-transform:capitalize}
Ясуа Фукуда (яп.: 福田 康夫、ふくだ やすお, нар. 16 ліпеня 1936, Такасакі, прэфектура Гуму) — 91-ы прэм’ер-міністр Японіі з 26 верасня 2007, пераемнік Сіндза Абэ. Старэйшы сын Такэа Фукуда (1905—1995), прэм’ер-міністра ў 1976—1978 (першы ў гісторыі Японіі выпадак, калі гэты пост займаюць бацька і сын).
Скончыў такійскі Універсітэт Васэда. У 1959—1976 гг. працаваў у нафтаперапрацоўчай кампаніі. У 1977—1978 гг. узначальваў сакратарыят прэм’ер-міністра Такэа Фукуды, затым на працягу 1979—1989 гг. быў асабістым сакратаром бацькі, які выйшаў у адстаўку. У 1995—1996 гг. — парламенцкі намеснік міністра замежных спраў. Затым займаў розныя партыйныя пасады ў Ліберальна-дэмакратычнай партыі.
Лідар Ліберальна-дэмакратычнай партыі Японіі з 23 верасня 2007 г. (змяніў Абэ на гэтай пасадзе). Зацверджаны Палатай прадстаўнікоў 25 верасня з перавагай больш 100 галасоў, хоць Палата дарадцаў падтрымала іншую кандыдатуру — Ітыры Адзавы. Па японскіх законах галасаванне Палаты прадстаўнікоў мае перавагу, таму менавіта Фукудзе імператар 26 верасня даручыў сфармаваць урад.
Кабінет Фукуды па складзе практычна ідэнтычны ўраду Абэ.
Шаблон:Прэм’ер-міністры Японіі
Тэмы гэтай старонкі (9):