wd wp Пошук:

Ясноткакветныя

Ясноткакветныя (Lamiáles) — парадак двухдольных раслін. Згодна з сістэмай класіфікацыі APG II (2003) уваходзіць у групу эвастэрыды I.

Апісанне

Гэты парадак уключае шматгадовыя ці аднагадовыя травы, паўхмызнякі, радзей хмызнякі і дрэвы. Парадак характарызуецца супратыўным лісцем, жалезістымі валасінкамі, у якіх клеткі галоўкі ўзнікаюць звычайна толькі шляхам антыклінальнага дзялення, і рэдукаванымі часцей за ўсё да чатырох або двух тычынак андрацэямі. За выключэннем Oleaceae і Tetrachondraceae Lamiáles маюць у якасці запаснога вуглявода алігацукрыды (напр. стахіёзу) замест крухмалу і зігаморфныя кветкі. Далей парадак характарызуецца хімічнымі прыкметамі — напрыклад, наяўнасцю пэўных ірыдоідаў.

Сямействы

Да парадку адносяць наступныя сямейства:

Гл. таксама

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта
Катэгорыя·Ясноткакветныя
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Парадкі раслін
Катэгорыя·Артыкулы з перасягнутай глыбінёй разгортвання