wd wp Пошук:

Яраслаў Мацеевіч Галоўчынскі

Яраслаў Мацеевіч Галоўчынскі (каля 1510[1], або 1520[2] — кастрычнік 1567) — вялікалітоўскі дзяржаўны дзеяч.

Біяграфія

Паходзіў з княжацкага роду Галоўчынскіх герба «Лебедзь». Нарадзіўся ў сям’і Мацея Мікіцініча. Маршалак каралеўскі з 1549 года, дзяржаўца ляхавіцкі ў 1546—1549 гадах і ковенскі з 1565 года. Валодаў маёнткамі Водва, Галоўчын, Барберышкі, Езна і інш., з якіх у 1565 годзе ставіў у войска 100 коннікаў і 50 драбантаў[2].

Сям’я

Быў жанаты з Даротай, дачкой кобрынскага старосты Вацлава Касцевіча. Меў сыноў Мікалая, Шчаснага і Яраслава і некалькі дачок.

Зноскі

  1. Галоўчынскія // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 2: Беліцк — Гімн / Рэдкал.: Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1994. — 537 с., [8] к.: іл. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-142-0.
  2. 1 2 Валерый Пазднякоў. Галоўчынскія // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — 688 с. — ISBN 985-11-0314-4 (т. 1), ISBN 985-11-0315-2.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (17):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без нумароў старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без аўтара
Катэгорыя·Галоўчынскія
Катэгорыя·Старосты ковенскія
Катэгорыя·Дзяржаўцы ляхавіцкія
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1510 годзе
Катэгорыя·Маршалкі гаспадарскія
Катэгорыя·Памерлі ў 1567 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на энцыклапедыю «Вялікае Княства Літоўскае» з безыменнымі параметрамі
Катэгорыя·Галоўчынскія
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на энцыклапедыю «Вялікае Княства Літоўскае» без нумароў старонак