wd wp Пошук:

Вацлаў Касцевіч

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Касцевіч. Ва́цлаў Ста́нкавіч Касце́віч герба «Ляліва» (*каля 1448[2] — 1532) — маршалак гаспадарскі[3][4] (1509), староста кобрынскі (1519).

Бацька — Станка Касцевіч, намеснік ковенскі. Брат — Януш, ваявода віцебскі, пасля падляшскі.

У 1501 або 1502 Вацлаў ажаніўся з кобрынскай княгіняй Ганнай, былой жонкай Фёдара Бельскага. Жонка перайшла з праваслаўя ў каталіцтва і фундавала разам з мужам пабудовы ва ўладаннях каталіцкіх цэркваў[5]. У 1512 іхнія правы на Кобрын былі пацверджаныя вялікім князем[6].

Па смерці Ганны, апошняй прадстаўніцы роду Кобрынскіх, атрымаў у арэнду кобрынскія землі. У 1522 годзе збудаваў у Дабучыне (цяпер Пружаны) каталіцкую царкву Свв. Жыгімонта і Вацлава. У 1528 ставіў у войска ВКЛ 41 вершніка[7][8].

Ад другога шлюбу з нейкай Ганнай меў сына і дачку. Сын Пётр памёр у маладым узросце. Дачка Дарота была жонкай князя Яраслава Галоўчынскага (у шлюбе мелі 3 сыноў і некалькіх дачок), а з 1569 года — Станіслава Давойны, ад якога мела яшчэ дачку[9]. Памерла ў 1571 годзе.

Зноскі

  1. (unspecified title) Праверана 22 красавіка 2022.
  2. Individual Record. Waclaw KOSTEWICZ (AFN: F5TZ-9W)(англ.) . FamilySearch. The Church of Jesus Christ of Latter-day Saints. Праверана 10 лістапада 2011.(недаступная спасылка)
  3. Аннотированный перечень литовских и литовско-русских князей и членов их семей(руск.) . Русский гуманитарный интернет-университет. Праверана 24 ліпеня 2011.(недаступная спасылка)
  4. Вячаслаў Ракіцкі. Каханне ў ахвяру палітычнай авантуры (нявызн.). Беларуская Атлантыда. Радыё «Свабода». Праверана 24 ліпеня 2011.
  5. Л. Р. Казлоў.. Кобрын у складзе Вялікага Княства Літоўскага i Рэчы Паспалітай (нявызн.). Инфокобрин. Праверана 24 ліпеня 2011.
  6. Wolff J. Kniaziowie litewsko-ruscy od końca czternastego wieku. — Warszawa, 1895. — С. 166. (польск.)
  7. Перапіс войска Вялікага княства Літоўскага 1528 года. — Мн.: Беларуская навука, 2003. — С. 51.
  8. zjamjanin. НЕ Любич (нявызн.). Сфрагистика (печати/пломбы/перстни-печати),кольца. Литовский кладоискатель-ФОРУМ ВКЛ. Lietuvos lobiu ieskotojas - LDK FORUMAS. Праверана 24 ліпеня 2011.
  9. Wolff J. Kniaziowie litewsko-ruscy od końca czternastego wieku. — Warszawa, 1895. — С. 123. (польск.)

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Маршалкі гаспадарскія
Катэгорыя·Памерлі ў 1532 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў XV стагоддзі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Старосты кобрынскія
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Касцевічы