wd wp Пошук:

Яраслаў Іванавіч Клімуць

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Клімуць. Яраслаў Іванавіч Клімуць (нар. 10 студзеня 1940, в. Вострава, Ваўкавыскі раён, Беластоцкая вобласць — 18 чэрвеня 2022, Магілёў) — беларускі літаратуразнавец.

Біяграфія

Нарадзіўся 10 студзеня 1940 года ў в. Вострава Ваўкавыскага раёна Беластоцкай вобласці.

У 1959—1962 гадах служыў у войску, у 1962—1967 гадах вучыўся ў на філалагічным факультэце Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта па спецыяльнасці «Беларуская мова і літаратура. Руская мова і літаратура». У 1972—1977 гадах навучаўся ў аспірантуры Інстытута літаратуры імя Янкі Купалы Акадэміі навук БССР. З 1975 года пачаў працаваць старшым выкладчыкам кафедры беларускай літаратуры Магілёўскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута. У 1979 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю па тэме «Якуб Колас і руская савецкая паэзія». З 1982 года дацэнт. З 1986 года па 2000 год — дэкан філалагічнага факультэта Магілёўскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута[1]. Пазней працаваў дацэнтам на кафедры англійскага, агульнага і славянскага мовазнаўства Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Аркадзя Куляшова.

Член Саюза беларускіх пісьменнікаў з 1996 года, член Беларускага саюза літаратурна-мастацкіх крытыкаў з ‎1999 года.

Творчасць

Сфера навуковых інтарэсаў — тэорыя літаратуры, гісторыя беларускай літаратуры і літаратурнай крытыкі, супастаўляльнае літаратуразнаўства, краязнаўства[2]. Даследчык творчасці Якуба Коласа[3]. Меў больш за 150 навуковых і вучэбна-метадычных публікацый.

Сям’я

Дачка Лада — кандыдат гістарычных навук, дацэнт кафедры ўсеагульнай гісторыі Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Аркадзя Куляшова[4]; дачка Жанна — супрацоўніца Магілёўскага абласнога краязнаўчага музея[5].

Узнагароды

Зноскі

  1. Яраслаў Іванавіч Клімуць. Магілёўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Аркадзя Куляшова
  2. Клімуць Яраслаў Іванавіч
  3. Наведванне Магілёўскага абласнога краязнаўчага музея (06.11.2013)
  4. Климуть Лада Ярославовна
  5. Студенты историко-филологического факультета присутствовали на открытии юбилейной выставки
Тэмы гэтай старонкі (18):
Катэгорыя·Члены Беларускага саюза літаратурна-мастацкіх крытыкаў
Катэгорыя·Дэканы МДУ імя А. А. Куляшова
Катэгорыя·Выпускнікі філалагічнага факультэта БДУ
Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Ваўкавыскім раёне
Катэгорыя·Вікіпедыя·Асобы, якія памерлі менш за год таму
Катэгорыя·Члены Саюза беларускіх пісьменнікаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Пісьменнікі без мовы твораў
Катэгорыя·Літаратуразнаўцы Беларусі
Катэгорыя·Памерлі ў Магілёве
Катэгорыя·Памерлі 18 чэрвеня
Катэгорыя·Памерлі ў 2022 годзе
Катэгорыя·Выкладчыкі Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Аркадзя Куляшова
Катэгорыя·Узнагароджаныя Ганаровай граматай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Нарадзіліся 10 студзеня
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мастоўскім раёне
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1940 годзе