wd wp Пошук:

Яраслава Анатолеўна Паўловіч

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Паўловіч.

Яраслава Анатолеўна Паўловіч (2 лістапада 1969, Пінск) — беларуская вяслярка ў акадэмічным веславанні.

Выступала за зборную Беларусі па акадэмічным веславанні з пачатку 1990-х гадоў. Бронзавая прызёрка летніх Алімпійскіх гульняў 1996 года у Атланце, уладальніца двух сярэбраных медалёў чэмпіянатаў Еўропы, шматразовая пераможца этапаў Кубка свету, рэспубліканскіх і маладзёжных рэгат. На спаборніцтвах прадстаўляе Брэсцкую вобласць, заслужаны майстар спорту Рэспублікі Беларусь.

Біяграфія

Нарадзілася 2 лістапада 1969 года ў Пінску.

Актыўна займацца акадэмічным веславаннем пачала ў раннім дзяцінстве, праходзіла падрыхтоўку ў Пінскай спецыялізаванай дзіцяча-юнацкай школе алімпійскага рэзерву па вяслярных і ветразных відах спорту і ў Брэсцкім абласным цэнтры алімпійскага рэзерву па водных відах спорту. Адносіцца да спартыўнага клуба Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі.

Першага сур’ёзнага поспеху дабілася ў 1988 годзе, стаўшы чэмпіёнкай рэспублікі. У асноўным складзе беларускай зборнай дэбютавала ў сезоне 1993 года на чэмпіянаце свету ў Рачыцы (Чэхія), будучы рулявой, заняла пятае месца ў заліку ворных васьмёрак. На першынстве свету 1995 года ў Тамперэ (Фінляндыя) ў той жа дысцыпліне зноў была пятай.

Дзякуючы шэрагу ўдалых выступленняў удастоілася права абараняць гонар краіны на летніх Алімпійскіх гульнях 1996 года ў Атланце — у складзе каманды, куды таксама ўвайшлі вясляркі Алена Мікуліч, Марына Знак, Наталля Волчак, Наталля Стасюк, Валянціна Скрабатун, Наталля Лаўрыненка і Тамара Давыдзенка, заваявала ў праграме ворных васьмёрак бронзавы медаль, прапусціўшы наперад толькі экіпажы з Румыніі і Канады.

На розных этапах Кубка свету 1997 года Паўловіч неаднаразова станавілася пераможцай і прызёркай, на чэмпіянаце свету ў Савоі (Францыя) ў ворных васьмёрках прыйшла да фінішу восьмай.

Пасля працяглага перапынку ў 2009 годзе Яраслава Паўловіч зноў увайшла ў асноўны склад зборнай Беларусі па акадэмічным веславанні. У гэтым сезоне са сваім васьмімясцовым экіпажам яна ўдала выступіла на некалькіх этапах сусветнага кубка, заняла восьмае месца на чэмпіянаце свету ў Познані (Польшча), а таксама выйграла медаль на хатнім чэмпіянаце Еўропы ў Брэсце, прайграўшы ў фінальным заездзе толькі камандзе з Румыніі. Праз год была шостай на Чеэмпіянаце Еўропы ў Мантэмар-у-Велью (Партугалія), яшчэ праз год заняла другое месца на Чеэмпіянаце Еўропы ў Плоўдзіве (Балгарыя). Пасля прымала ўдзел у чэмпіянатах Еўропы 2012, 2013 і 2014 гадоў, нязменна выходзіла ў фінальныя стадыі спаборніцтваў, у вырашальных заездах была блізкая да прызавых пазіцый, аднак у лік прызёраў больш ні разу не патрапіла

Узнагароды

Зноскі

  1. Указ Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь ад 4 чэрвеня 1997 года № 315 «Аб прысваеннi групе спартсменаў ганаровага звання „Заслужаны майстар спорту Рэспублiкi Беларусь“»
Тэмы гэтай старонкі (12):
Катэгорыя·Весляры (акадэмічнае веславанне) на летніх Алімпійскіх гульнях 1996 года
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра спартсменаў без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1969 годзе
Катэгорыя·Бронзавыя прызёры летніх Алімпійскіх гульняў 1996 года
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Весляры (акадэмічнае веславанне) Беларусі
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся 2 лістапада
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»