wd wp Пошук:

Наталля Мечыславаўна Волчак

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Волчак.

Наталля Мечыславаўна Волчак (6 студзеня 1972, Мінск) — беларуская вяслярка ў акадэмічным веславанні.

Выступала за зборную Беларусі па акадэмічным веславанні ў 1990-х гадах. Бронзавая прызёрка летніх Алімпійскіх гульняў 1996 года ў Атланце, чэмпіёнка Гульняў добрай волі, шматразовая пераможца этапаў Кубка свету, рэспубліканскіх і маладзёжных рэгат. На спаборніцтвах прадстаўляла спартовае таварыства «Дынама», заслужаны майстар спорту Рэспублікі Беларусь.

Біяграфія

Нарадзілася 6 студзеня 1972 года ў Мінску. Вучылася ў сярэдняй школе № 91 г. Мінска. Актыўна займацца акадэмічным веславаннем пачала ў 18 гадоў, праходзіла падрыхтоўку ў мінскім фізкультурна-спартыўным таварыстве «Дынама».

На чэмпіянаце свету 1993 года ў Рачыцы (Чэхія) заняла пятае месца ў заліку ворных васьмёрак з рулявой і сёмае ў бязрульных чацвёрках. У 1994 годзе на сусветным першынстве ў Індыянапалісе (ЗША) у гонцы васьмімясцовых экіпажаў зноў была пятай. У 1995 годзе паўтарыла гэты вынік на чэмпіянаце свету ў Тамперэ (Фінляндыя).

Дзякуючы шэрагу ўдалых выступленняў удастоілася права абараняць гонар краіны на летніх Алімпійскіх гульнях 1996 года ў Атланце — у складзе каманды, куды таксама ўвайшлі вясляркі Алена Мікуліч, Марына Знак, Наталля Стасюк, Тамара Давыдзенка, Валянціна Скрабатун, Наталля Лаўрыненка і рулявая Яраслава Паўловіч, заваявала ў праграме ворных васьмёрак бронзавы медаль, прапусціўшы наперад толькі экіпажы з Румыніі і Канады.

На розных этапах Кубка свету 1997 і 1998 гадоў Волчак неаднаразова станавілася пераможцай і прызёркай, пры гэтым спаборнічала ў асноўным у праграме парных чацвёрак. Прыняла ўдзел у чэмпіянаце свету ў Кёльне (ФРГ), у фінальным заездзе яе чацвёрка фінішавала восьмай.

У 1997 годзе скончыла спартыўна-педагагічны факультэт масавых відаў спорту Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта фізічнай культуры. Пасля завяршэння кар’еры прафесійнай спартсменкі працавала трэнерам па акадэмічным веславанні, у тым ліку была старшым трэнерам нацыянальнай зборнай Беларусі.

Узнагароды

Зноскі

  1. 1 2 3 Natalia Voltchek Праверана 8 сакавіка 2021.
  2. 1 2 Nataliya Volchek Праверана 31 студзеня 2020.
  3. Указ Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь ад 4 чэрвеня 1997 года № 315 «Аб прысваеннi групе спартсменаў ганаровага звання „Заслужаны майстар спорту Рэспублiкi Беларусь“»
Тэмы гэтай старонкі (15):
Катэгорыя·Нарадзіліся 6 студзеня
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Весляры (акадэмічнае веславанне) Беларусі
Катэгорыя·Весляры (акадэмічнае веславанне) на летніх Алімпійскіх гульнях 1996 года
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра спартсменаў без партрэтаў
Катэгорыя·Выпускнікі БДУФК
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мінску
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1972 годзе
Катэгорыя·Бронзавыя прызёры летніх Алімпійскіх гульняў 1996 года