wd wp Пошук:

Ян са Стабніцы

Ян са Стабніцы (польск.: Jan ze Stobnicy; каля 147010 лютага 1519, Познань) — польскі географ і філосаф. Вучыўся ў Кракаўскай акадэміі, дзе ў 1494 годзе атрымаў вучоную ступень бакалаўра, а ў 1498 годзе — магістра. У 1498—1514 гадах — прафесар Кракаўскай акадэміі, дзе ў час вучобы Францыска Скарыны чытаў студэнтам лекцыі па філасофіі англійскага філосафа-схаласта Іаана Дунса Скота. У 1507 і 1513—1514 гадах быў дэканам аддзялення «вольных навук».

Parvulus philoaophilae naturalis

Філасофская праца Яна са Стабніцы «Parvulus philosophiae naturalis» («Дзіця прыроднай філасофіі»; 1503) перавыдавалася ў 1507, 1513, 1517 гадах (усе ў Кракаве), у 1516 годзе ў Базелі. У 1512 годзе ў Кракаве выйшла праца «Уводзіны ў касмаграфію Пталамея», у якой упершыню ў Польшчы былі змешчаны геаграфічныя карты, звесткі пра нядаўняе на той час адкрыццё Амерыкі. Неаднаразова выдаваліся падрыхтаваныя ім да друку працы Леанарда Бруні Арэцінскага, Арыстоцеля, польскага філосафа Міхала з Быстжыкава і інш. У асабістай бібліятэцы Яна са Стабніцы былі працы па сярэдневяковай філасофіі, працы па геаграфіі, тэалогіі, граматыцы і інш. У яго бібліятэцы быў, напрыклад, «Кракаўскі Місал», надрукаваны ў Нюрнбергу па заказу Я. Галера і багата арнаментаваны кракаўскімі майстрамі.

Зноскі

  1. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #104234466 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 12 жніўня 2015.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (14):
Катэгорыя·Выкладчыкі Ягелонскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Выпускнікі Ягелонскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі ў Познані
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі ў 1519 годзе
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Памерлі 10 лютага
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Філосафы Польшчы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1470 годзе
Катэгорыя·Географы Польшчы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Свентакшыскім ваяводстве