wd wp Пошук:

Ян Юрый Грабоўскі

Ян Юрый Людвік з Канопніцы Грабоўскі (каля 1730 — 16 лютага 1789, Ізабелін) — вялікалітоўскі ваенны дзеяч.

Біяграфія

Паходзіў са шляхецкага роду Грабоўскіх герба «Тапор» (або «Окша»). Нарадзіўся ў сям’і Стэфана, віштынецкага старосты, і Тэадоры са Стрыенскіх[4].

У 1755—1756 гадах палкоўнік ЯКМ, у 1757 годзе генерал маёр і палкоўнік войска ВКЛ, у 1763 годзе палкоўнік Пінскага Рэгіменту, у 1776—1785 гадах генерал-інспектар войскаў літоўскіх, у 1779—1789 гадах генерал лейтэнант літоўскага войска, домбскі староста[4].

Кавалер ордэнаў Святога Станіслава (1779), Белага Арла (1780) і Аляксандра Неўскага[4].

Памёр 13 лютага 1789 г. Валодаў у Ваўкавыскім павеце маёнткамі Ізабелін, Зеляневічы, Крупкі, як гэта вынікае з дзельчага ліста яго сыноў ад 1789 г. З’яўляўся фундатарам і калятарам кальвінскага збору ў Ізабеліне[4].

Сям’я

Быў двойчы жанаты. У 1754 годзе ажаніўся з Яаннай з Грушчынскіх[pl] (каля 1730 — 1764), ад шлюбу з якой меў дзевяць дзяцей:

У 1769 годзе другі раз ажаніўся з Альжбетай з Шыдлоўскіх (1748/1749 — 1810), дачкой ваяводы плоцкага Тэадора Шыдлоўскага і Тэрэзы Віткоўскай. Дзеці:

Зноскі

  1. https://www.ipsb.nina.gov.pl/a/biografia/jan-jerzy-grabowski-h-topor
  2. (unspecified title) Праверана 26 сакавіка 2022.
  3. (unspecified title) Праверана 3 кастрычніка 2016.
  4. 1 2 3 4 Аляксей Шаланда. САПРАЎДНЫ ГЕРБОЎНІК ШЛЯХТЫ ВАЎКАВЫСКАГА ПАВЕТА Ў ДРУГОЙ ПАЛОВЕ XVI-XVIII ст.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (15):
Катэгорыя·Генералы-інспектары войскаў літоўскіх
Катэгорыя·Нарадзіліся ў XVIII стагоддзі
Катэгорыя·Генералы Рэчы Паспалітай
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Святога Аляксандра Неўскага
Катэгорыя·Памерлі ў Новагародскім ваяводстве
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Вялікім Княстве Літоўскім
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Белага арла (Рэч Паспалітая)
Катэгорыя·Памерлі 16 лютага
Катэгорыя·Памерлі ў Ваўкавыскім раёне
Катэгорыя·Грабоўскія
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Святога Станіслава (Польшча)
Катэгорыя·Памерлі ў 1789 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы