У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Грос. Ян Томаш Грос (польск.: Jan Tomasz Gross; 1947, Варшава) — сацыёлаг і гісторык. Прафесар паліталогіі Нью-Ёркскага ўніверсітэта.
Вучыўся ў Варшаўскім універсітэце, і быў выключаны за ўдзел у студэнцкіх хваляваннях сакавіка 1968. У 1969 эміграваў у ЗША, разам з сям’ёй. Абараніў доктарскую дысертацыю па сацыялогіі ў Ельскім універсітэце.
З пач. 1980-х гг. займаўся гісторыяй Польшчы перыяду акупацыі ў час 2-й сусв. вайны. Чытаў лекцыі ў Парыжскім, Венскім, Калумбійскім універсітэтах, у Берклі, Гарвардзе, Стэнфардзе, Польскай акадэміі навук.
Погляды і працы Гроса выклікаюць вельмі неадназначныя ацэнкі.