wd wp Пошук:

Ян Тадэвуш Біспінг

.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw{display:inline-block}.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a::first-letter,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw::first-letter{text-transform:capitalize}

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Біспінг. Ян Тадэвуш Кароль Біспінг (Бішпінг, Бішпінк, польск.: Jan Tadeusz Bisping; каля 1741 — 28 верасня 1822, Струбніца) — вялікалітоўскі дзяржаўны дзеяч.

Біяграфія

Паходзіў з нямецкага рода Біспінгаў уласнага герба (прыдомак фон Гален), прадстаўнікі якога ў канцы XVI — пачатку XVII ст. перасяліліся ў Вялікае Княства Літоўскае. Сын Баляслава, маршалка старадубскага. Падпісаў акт аб элекцыі Станіслава Аўгуста Панятоўскага ў 1764 годзе. Пасля займаў урады старадубскага гараднічага (1765—1767), падстолія (1767—1773), земскага пісара (1773—1781), харужага (1781—1786), маршалка (1786—1793). Пасол на сойм 1782 года, дзе быў выбраны для рэвізіі Кароннай скарбовай камісіі. У 1776 годзе ўзнагароджаны ордэнам св. Станіслава. Дэпутат Трыбунала Вялікага Княства Літоўскага 1784 (маршалак Трыбунала духоўнага), 1789 гадоў. На моцы соймавай пастановы ў 1793 годзе стаў, як і ўсе павятовыя маршалкі, кашталянам (старадубскім)[2].

Ян Біспінг бы найбагацейшым са шляхты ў Ваўкавыскім павеце. Яму належалі: Азярніца, Конна, Вішнёўка, Янаўшчызна, Сядзельнікі, Манцякі, Струбніца і Галоўчыцы. Гэта дазваляла весці жыццё магната і бавіць час у каштоўных паляваннях. Маёнткі пускаліся ў заставу, а калі не хапала грошай, каб іх выкупіць, яны паступова выпадалі з рук Біспінга. Існавала нават выслоўе «Прайграў ты Азярніцу, Пратрубіш і Струбніцу», або «Bispinga psy zjadły»[3].

Магіла Яна Біспінга перад касцёлам у Струбніцы

Памёр 28 верасня 1822 года ў Струбніцы, пахаваны там жа каля жонкі. Яго надмагільны помнік захаваўся перад Струбніцкім касцёлам. Надпіс, выбіты на камяні, ужо слаба чытэльны, канчаецца словамі: «Nagrobek wystawiony Rodzicom przezwdzięczne dzieci, którzy przechodniów proszą o troje pozdrowienia Anielskie»[3].

Сям’я

У шлюбе з Ганнай з Мікульскіх меў сыноў Адама, палкоўніка войскаў польскіх, і Міхала, маршалка ваўкавыскага[4].

На два гады перажыў сваю жонку, справіўшы ёй пышнае пахаванне ў Струбніцы. Так яго апісваў тагачасны «Кур’ер Літоўскі»[3]:

" У час кандукту, якому асіставалаў фамілія і сто капланаў з запаленымі свечкамі, прамаўляў цэлеброваў кс. Стургалеўскі і Стэфан Мікульскі, капітан польскіх войска, суддзя гранічны слонімскі, родны сыновец Я[сна]В[яльможнай] маршалковай. "

Ян Біспінг на 36 гадоў перажыў свайго малодшага брата, які валодаў Вярэйкамі, і прыняў апеку над яго дзецьмі — Аляксандрай і Юзэфай[3], якія, застаўшыся бяздзетнымі ўдовамі, потым створаць Масальскую ардынацыю.

Зноскі

  1. https://www.ipsb.nina.gov.pl/a/biografia/jan-tadeusz-bisping-h-wlasnego
  2. ЭнцВКЛ, 2010
  3. 1 2 3 4 В. Карпыза. Род Біспінгаў на Ваўкавышчыне ў XVIII—XX ст. // Герольд Litherland № 2 (2). Горадня, 2001
  4. Bisping (Biszping, Biszpink) Jan Tadeusz

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (23):
Катэгорыя·Пахаваныя ў Мастоўскім раёне
Катэгорыя·Памерлі ў 1822 годзе
Катэгорыя·Біспінгі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на энцыклапедыю «Вялікае Княства Літоўскае» без нумароў старонак
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1741 годзе
Катэгорыя·Пісары земскія старадубскія
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Святога Станіслава (Польшча)
Катэгорыя·Маршалкі земскія старадубскія
Катэгорыя·Памерлі 28 верасня
Катэгорыя·Памерлі ў Мастоўскім раёне
Катэгорыя·Памерлі ў Ваўкавыскім павеце (Расійская імперыя)
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на энцыклапедыю «Вялікае Княства Літоўскае» з безыменнымі параметрамі
Катэгорыя·Гараднічыя старадубскія
Катэгорыя·Дэпутаты Трыбунала Вялікага Княства Літоўскага
Катэгорыя·Біспінгі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на энцыклапедыю «Вялікае Княства Літоўскае» без аўтара
Катэгорыя·Дэпутаты Сойма Рэчы Паспалітай
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Кашталяны старадубскія
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Падстоліі старадубскія
Катэгорыя·Харунжыя старадубскія