wd wp Пошук:

Ян Петр Ёрдан

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Ёрдан. Ян Петр Ёрдан (ням.: Jan Petr Jordan; 15 лютага 1818, Чэшкецы (цяпер у складзе камуны Гёда), Каралеўства Саксонія — 20 мая 1891, Вена) — нямецкі філолаг-славяназнавец, па паходжанні серб-лужычанін.

Біяграфія

Нарадзіўся 15 лютага 1818 года ў сербалужыцкай вёсцы Чэжкецы. У 1830 годзе паступіў у Лужыцкую семінарыю ў Празе, якую скончыў у 1836 годзе, пасля чаго да 1840 вывучаў тэалогію ў Карлавым універсітэце, вучыўся таксама ў Вацлава Ганкі. У 1837 г. апублікаваў першы артыкул аб лужыцкіх сербах, у 1841 г. надрукаваў «Граматыку сербавендскай мовы ў Верхняй Лужыцы» (ням.: Grammatik der wendisch-serbischen Sprache in der Oberlausitz). У наступным годзе па палітычных матывах вымушаны быў пакінуць Прагу і пасяліўся ў Лейпцыгу, дзе ў 1843 годзе заснаваў першы нямецкі часопіс, прысвечаны вывучэнню руху славянаў: «Jahrbücher für slavische Literatur, Kunst und Wissenschaft». У 1841 годзе быў адным з ініцыятараў выдання літаратурнай газеты «Jutnička», якая ў чэрвені 1842 г. была ператворана ў штотыднёвік «Tydźenska Nowina». Чытаў у Лейпцыгскім універсітэце лекцыі па славяназнаўству. З 1843 года выдаваў у Лейпцыгу навуковы часопіс «Jahrbücher für slavische Literatur, Kunst und Wissenschaf». Апублікаваў «Гісторыю рускай літаратуры» (ням.: Geschichte der russischen Literatur; 1846), выдаў чэшска-нямецкі і польска-нямецкі слоўнікі. Пад яго імем выдаў некалькі сваіх твораў чэшскі пісьменнік Клацэль.

Зноскі

  1. Dr. Constant v. Wurzbach Jordan, J. P. // Biographisches Lexikon des Kaiserthums Oesterreich: enthaltend die Lebensskizzen der denkwürdigen Personen, welche seit 1750 in den österreichischen Kronländern geboren wurden oder darin gelebt und gewirkt habenWien: 1856. — Т. 10. — S. 265.
  2. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #117655988 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 30 снежня 2014.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (17):
Катэгорыя·Панславісты
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Саксоніі
Катэгорыя·Члены Маціцы серба-лужыцкай
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1818 годзе
Катэгорыя·Памерлі 20 мая
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся 15 лютага
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі ў Вене
Катэгорыя·Філолагі Германіі
Катэгорыя·Памерлі ў 1898 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Выкладчыкі Лейпцыгскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Славісты Германіі
Катэгорыя·Лужыцкія грамадскія дзеячы
Катэгорыя·Матэрыялы ЭСБЕ