У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Няшкоўскі. Ян Няшкоўскі (8 лютага 1833, Люблін — 1866, Арэнбург) — польскі натураліст, палеантолаг, лекар, студзеньскі паўстанец.
Паходзіў са шляхецкай сям’і, быў сынам Вільгельма Няшкоўскага (памёр у 1882)[2], капітана 5-га лінейнага пяхотнага палка Царства Польскага(польск.) бел.. Меў братоў Здзіслава (1840—1897) і Уладзіслава (памёр у 1869), таксама лекараў. Вучыўся ў гімназіі ў Слуцку. У 1853—1858 гадах вывучаў натуральныя навукі і медыцыну ў Дэрпцкім універсітэце. Належаў да аб’яднання польскіх студэнтаў «Ogół», сакратаром якога быў, і да акадэмічнай карпарацыі Канвент Палонія(польск.) бел.[3]. Быў членам студэнцкага прыродазнаўчага гуртка. У 1855 годзе за навуковыя заслугі ўзнагароджаны залатым медалём[4]. З 1858 года сапраўдны член Эстонскае таварыства натуралістаў(укр.) бел.[5].
Быў сябрам і супрацоўнікам Бенедыкта Дыбоўскага, Аляксандра Чаканоўскага, Густава Рупнеўскага і Фрыдрыха Шміта(укр.) бел.. У 1858 годзе скончыў вучобу са званнем кандыдата філасофіі і доктара медыцыны.
Каля 1859 года пакінуў Дэрпт і вёў лекарскую практыку ў Брэст-Літоўску і Бабруйску[6]. За ўдзел у Студзеньскім паўстанні быў арыштаваны і высланы ў Арэнбург. Там ён памёр ад тыфу[5].
У 1856 і 1857 гадах разам з Рупнеўскім і Шмітам шукаў акамянеласці ў Эстоніі і на востраве Эзелі. У 1857 годзе выдаў манаграфію аб сілурыйскіх трылабітах Лівоніі і Эстоніі. Ён апісаў 15 новых для навукі відаў і 23 віды, раней невядомых з гэтай тэрыторыі. У сваёй доктарскай дысертацыі, апублікаванай у 1858 годзе, ён апісаў від Eurypterus ramipes. У наступным годзе быў апублікаваны дадатак да працы аб трылабітах.
У яго гонар названы род Nieszkowskia Schmidt, 1881 і віды Calymene (Pharostoma) nieszkowskii Schmidt, 1894, Proetus nieszkowskii Männil, 1891, Asaphus nieszkowskii Schmidt, 1898, Ectomaria nieszkowskii (Schmidt, 1858).
Віды, апісаныя Няшкоўскім: