wd wp Пошук:

Трылабіты

Трылабіты (Trilobita) — вымерлы клас марскіх членістаногіх, які меў вялікае значэнне для фаўны палеазойскіх утварэнняў Зямлі. Вядома звыш 10 тыс. выкапнёвых відаў і 5 тыс. родаў, якія аб’ядноўваюцца ў 150 сямействаў з 9-10 атрадаў.

Марфалогія

Даўжыня цела трылабітаў даходзіла да 90 см. Цела складалася з суцэльнай галавы і сегментаванага тулава. Канечнасці трылабітаў мультыфункцыянальныя, гэта значыць выконвалі адразу некалькі функцый — рухальную, дыхальную і жавальную.

Трылабіты вонкава былі падобны на сучасных мечахвостаў. Сама назва Trilobita азначае «трохчленістыя»: іх панцыр складаўся з трох секцый — цэнтральнай, або восевай, і двух пляскатых бакавых па абодвух яе баках. Большасць трылабітаў мела шчытападобны галаўны аддзел, гнуткі торакс (сярэднюю частку) з сучлененых сегментаў і плоскі хвост, часцяком выцягнуты ў доўгі хваставы шып. Трапляюцца выкапнёвыя трылабіты, звёрнутыя ў клубок, падобна макрыцам — магчыма, так яны абараняліся ад драпежнікаў.

На кожным сегменце тулава трылабіта было па пары канечнасцей. Тыя з іх, што размяшчаліся каля рота, служылі шчупальнымі вусікамі. На іншых канечнасцях размяшчаліся пёрыстыя жабры для дыхання, плавальныя пласцінкі або ножкі для перамяшчэння і спецыяльныя атожылкі, з дапамогай якіх ежа перадавалася ўздоўж цела да ротавай адтуліны. Панцыр часта быў пакрыты баразёнкамі і выпукласцямі, якія раздзялялі яго на часткі. У некаторых трылабітаў панцыры былі пакрыты маленечкімі дзірачкамі — магчыма, у тых месцах, дзе першапачаткова раслі валасінкі, якія служылі органамі дотыку або смаку.

Як і ў іншых членістаногіх, у трылабітаў было цвёрдае вонкавае пакрыццё, якое ім перыядычна прыходзілася скідаць (як пры ліньцы), каб расці. Скінутыя трылабітамі шкуркі выдатна захоўваюцца ў скамянелым выглядзе. Аднак, каб «ліняць» было лягчэй, у панцырах меліся слабыя лініі, або швы. Пахаваныя пад пластом асадкаў панцыры трылабітаў, як правіла, расколваліся па гэтых лініях, так што ў цэлым выглядзе іх знаходзяць вельмі рэдка.

Марфалогія цела трылабітаў цалкам адпавядае арганізацыі тыпу членістаногіх, аднак у іх ёсць рысы падабенства з тыпам кольчатых чарвей (у прыватнасці, іх тулава складалася з мноства гаманомных сегментаў). Будова цела трылабітаў нясе сведчанні прыстасаванасці да прыдоннага ладу жыцця: магутны панцыр, пляскатасць, складаныя вочы на верхнім боку цела, размяшчэнне рота і ног на брушным боку цела.

Асаблівасці біялогіі

Паводле адной з версій, продкам трылабітаў была спрыгіна — арганізм позняга пратэразоя даўжынёй каля 3 см.

Развіццё трылабітаў адбывалася з метамарфоза. Захаваліся іх выкапнёвыя яйкі і лічынкі. Захаваліся сведчанні таго, што трылабіты лінялі, прычым пасля кожнай лінькі іх тулава павялічвалася на некалькі сегментаў.

Сярод трылабітаў некаторыя групы сілкаваліся глеем, іншыя дробнымі бесхрыбтовымі, а некаторыя — планктонам. Многія трылабіты, верагодна, былі драпежнікамі, нягледзячы на адсутнасць сківіц. Для драбнення ежы ім служылі перайначаныя прыдаткі на пачатках канечнасцяў (гнатабазы). Сустракаліся свабоднаплаўныя, паўзуновыя, а таксама рыйныя жывёлы.

Трылабіты былі сапраўднымі гаспадарамі кембрыйскіх мораў. Яны закопваліся ў тоўшчу асадкаў, поўзалі па марскім дне і плавалі ў верхніх пластах мора, працятых сонечным святлом. Многія з іх елі рэшткі мёртвых жывёл і дэтрыт, які назапашваўся ў донных асадках, аднак сустракаліся сярод іх і актыўныя драпежнікі. Некаторыя трылабіты, магчыма, палявалі нават на сваіх суродзічаў. Найбуйныя з трылабітаў мелі даўжыню звыш 70 см, а самыя маленькія не дасягалі і сантыметра.

Пра тое, як перамяшчаліся трылабіты, можна даведацца, вывучаючы скамянелыя адбіткі — сляды, пакінутыя трылабітамі пры руху па дне. Прабіраючыся скрозь тоўшчу глею, яны пакідалі за сабой след, падобны на «ялінку». А калі трылабіты адпачывалі, у пародзе заставаліся меткі, якія нагадваюць сляды ад капытоў.

Трылабіты былі першымі вядомымі нам жывёламі з высокаразвітым зрокам. Магчыма, зрок дапамагаў ім своечасова заўважаць небяспечных драпежнікаў. Падобна вачам сучасных насякомых і ракападобных, фасеткавыя і агрэгатныя вочы трылабітаў складаліся з маленечкіх лінзаў, агульная колькасць якіх даходзіла да 15 000 Лінзы гэтыя аказаліся досыць трывалымі, каб захавацца ў выкапнёвым выглядзе. Памеры і формы вачэй трылабітаў былі надзвычай разнастайныя. Былі і ўвогуле сляпыя трылабіты — магчыма, таму, што жылі яны ў тоўшчы донных адкладанняў або на вялікіх глыбінях, дзе мала святла. У адных трылабітаў былі панарамныя вочы, якія давалі шырокі агляд. У іншых вочы размяшчаліся па баках галавы. У трэціх яны размяшчаліся каля самой патыліцы або нават тырчалі на сцяблінках, так што жывёлы, верагодна, маглі амаль цалкам закопвацца ў глей, але пры гэтым пільна сачыць за магчымай пагрозай або здабычай.

Свайго найвышэйшага росквіту трылабіты дасягнулі ў ардовікскі перыяд, аднак да канца палеазойскай эры, 225 млн. гадоў назад, яны цалкам вымерлі. Бурна эвалюцыяніраваныя малюскі і рыбы навучыліся распраўляцца з імі, нягледзячы на іх панцыры. Да таго ж яны супернічалі з трылабітамі за харчовыя рэсурсы.

Літаратура

Спасылкі

Дакембрый Фанеразой Эон
Палеазой Мезазой Кайназой Эра
Кембрый Ардо
вік
Сіл
ур
Дэвон Карбон Перм Триас Юра Мел Палеа
ген
Неа
ген
П-д
4570 542 488,3 443,7 416 359,2 299 251 199,6 145,5 65,5 23,03 млн.
лет
2,588

†Трылабіты (Trilobita)

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Фаўна палеазою
Катэгорыя·Трылабіты
Катэгорыя·Біялагічныя артыкулы без ITIS
Катэгорыя·Класы жывёл
Катэгорыя·Жывёлы паводле алфавіта
Катэгорыя·Біялагічныя артыкулы без NCBI
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных