wd wp Пошук:

Ян Марыя Друцкі-Любецкі

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Друцкі-Любецкі. Ян Марыя Друцкі-Любецкі (польск.: Jan Maryja Drucki-Lubecki; 8 ліпеня 1898, Экс-ле-Бен — 12 жніўня 1990) — князь, землеўласнік.

Біяграфія

Паходзіў з княскага роду Друцкіх-Любецкіх. Сын Уладзіслава Друцкага-Любецкага (1863—1913).

Скончыў гімназію ў Пецярбургу, вучыўся ў школе бенедыкцінцаў у Ампефорсе (Англія) (Ampieforth) і Варшаўскім універсітэце.

Уладальнік маёнтка Станіславова і камяніцы па вул. Ажэшкі, 24 (Orzeszkowej). З 1924 года сябра таварыства прыхільнікаў горада Гродна (Towаrzystwo miłośników m. Grodno). У 1924 годзе падпісаў дамову з горадам, згодна з якой у выпадку далучэння Станіславова і Друцка да горада князь адступіць Гродна частку сваіх уладанняў. У 1927 годзе ахвяраваў айцу М. Кольбэ тэрыторыю пад манастыр францысканцаў у Тэрэсіне[pl].

З 1939 года ў эміграцыі.

Адзін з заснавальнікаў Kаталіцкага інфармацыйнага агенства (Katolicka Agencja Prasowa) і Kаталіцкай лігі (Liga Katolicka).

Магіла Яна Марыі Друцкага-Любецкага

Ужо напрыканцы жыцця вярнуўся ў Польшчу. Памёр 12 жніўня 1990 года, пахаваны ў Непакалянаве.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (12):
Катэгорыя·Памерлі 12 жніўня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў дэпартаменце Савоя
Катэгорыя·Пахаваныя ў Мазавецкім ваяводстве
Катэгорыя·Выпускнікі Варшаўскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Друцкія-Любецкія
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1898 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся 8 ліпеня
Катэгорыя·Друцкія-Любецкія
Катэгорыя·Памерлі ў Польшчы
Катэгорыя·Памерлі ў 1990 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы