wd wp Пошук:

Ян Заранак

Ян Заранак (таксама бел.: Ян Заранэк; польск.: Jan Zaranek, лац.: Joannes Zaranek; 22 кастрычніка 1758, Беларусь — 12 кастрычніка 1817, Білева ля Віцебска) — каталіцкі дзеяч, педагог, рэктар Віцебскага езуіцкага калегіума.

Біяграфія

Нарадзіўся 22 кастрычніка 1758 г. на Беларусі[1]. Уступіў у Таварыства Ісуса 19 ліпеня 1772 г. Пасля скасавання Ордэна езуітаў папам Кліментам XIV (1773) пераехаў на Беларусь. Выкладчык рыторыкі і паэзіі ў Полацку і Віцебску. У 1785—1789 гг. вывучаў тэалогію ў Полацкім езуіцкім калегіуме, потым — прафесар рыторыкі і паэзіі (1789—1790) і прэфект школ (1791—1793) у Віцебску. 2 лютага 1792 г. склаў апошнія зарокі. З 1793 па 1805 гг. — працаваў у Мсціславе, Оршы і Дынабургу[2].

Шматгадовы рэктар Віцебскага езуіцкага калегіума (1805—1809 і 1813—1817)[2]. Шмат зрабіў для аднаўлення навучальнай установы ад наступстваў вайны 1812 года[3]. У 1809—1811 гг. — прэфект друкарні Полацкага езуіцкага калегіума[2].

Памёр у 1817 г. у рэктарскім загарадным доме ў вёсцы Білева ля Віцебска, а пахаваны на малой радзіме ў сямейным склепе[4].

Зноскі

  1. Grzebień, L. (Ed.), Encyklopedia Wiedzy o jezuitach na ziemiach Polski i Litwy, 1996.
  2. 1 2 3 Catalogs SJ 1774—1829. Russiae.
  3. Załęski, Stanisław. Jezuici w Polsce. T. 5, Jezuici w Polsce porozbiorowej 1773—1905. Cz. 1, 1773—1820. — Kraków, 1906. — S. 361.
  4. Załęski, Stanisław. Jezuici w Polsce. T. 5, Jezuici w Polsce porozbiorowej 1773—1905. Cz. 1, 1773—1820. — Kraków, 1906. — s. 362.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (17):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Беларусі
Катэгорыя·Выпускнікі Полацкага езуіцкага калегіума
Катэгорыя·Артыкулы пра асоб без партрэтаў
Катэгорыя·Выкладчыкі Аршанскага езуіцкага калегіума
Катэгорыя·Езуіты Беларусі
Катэгорыя·Памерлі ў Віцебскай губерні
Катэгорыя·Нарадзіліся 22 кастрычніка
Катэгорыя·Памерлі 12 кастрычніка
Катэгорыя·Выкладчыкі Полацкага езуіцкага калегіума
Катэгорыя·Выкладчыкі Віцебскага езуіцкага калегіума
Катэгорыя·Выкладчыкі Дынабургскага езуіцкага калегіума
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі ў 1817 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў Віцебску
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1758 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Выкладчыкі Мсціслаўскага езуіцкага калегіума