wd wp Пошук:

Ян Загорскі

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Загорскі. Ян Загорскі (польск.: Jan Zagórski; у 1821 г. меў 61 год) — ваенны і дзяржаўны дзеяч.

Біяграфія

Прадстаўнік шляхецкага роду Загорскіх. Сын Антонія.

На вайсковай службе з 1771 года. Ротмістр браслаўскі, дэпутат Галоўнага трыбунала ВКЛ. Служыў у войску Княства Варшаўскага пад час напалеонаўскіх войнаў 1805—1815 гадоў. У 1819 г. — адстаўны палкоўнік Войска Польскага.

У 1818 г. ўступіў у масонскую ложу «Сябры чалавецтва» ў Гродне.

Сям’я

У шлюбе з Ф. з Крышалоўскіх (Крышлоўскіх), якая мела фальварак Русацін у Навагрудскім павеце. Меў сына Юстына, прызнанага ў дваранстве 19.(30).01.1799.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Ротмістры
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1760 годзе
Катэгорыя·Удзельнікі напалеонаўскіх і рэвалюцыйных войнаў
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Члены масонскай ложы «Сябры чалавецтва»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Масоны Беларусі