wd wp Пошук:

Ян Дубіцкі

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Дубіцкі. Ян Дубі́цкі (1-я пал. XVIII ст. — 2-я пал. XVIII ст.) — беларускі размалёўшчык шкла.

Напэўна, сын Мікалая. Да 1744 года і пасля 1750 года працаваў у Налібаках, паміж імі — ва Урэччы. Быў памочнікам Мікалая, потым першым мастаком. Аздабляў келіхі манаграмамі і гербамі, келіхі накшталт «флейтаў» — гравіраванымі арламі і сардэчкамі, бутэлькі — вайсковай атрыбутыкай і ініцыяламі, уплеценымі ў выцягнуты арнамент. У 1781 годзе дэкарыраваў 190 шкляных прыбораў для Радзівіла (напэўна Мацея), у 1781—1784 гадах аздобіў прыборы для караля Станіслава Аўгуста Панятоўскага, у тым ліку келіх з каралеўскім гербам і манаграмай. У 1784—1785 гадах стварыў набор шклянак з гравіраванымі яўрэйскімі літарамі.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (12):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў XVIII стагоддзі
Катэгорыя·Постаці Налібакаў (Стаўбцоўскі раён)
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Мастакі Беларусі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Постаці Урэчча (Любанскі раён)
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Памерлі ў XVIII стагоддзі
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без партрэтаў
Катэгорыя·Мастакі паводле алфавіта