wd wp Пошук:

Ян Дамінік Лапацінскі

.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw{display:inline-block}.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a::first-letter,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw::first-letter{text-transform:capitalize}

Ян Дамінік Лапацінскі (9 мая 1708, мястэчка Лапаціна Мсціслаўскага ваяводства — 11 студзеня 1778) — вялікалітоўскі рэлігійны і дзяржаўны дзеяч. Канонік віленскі (з 1732) і схаластык (з 1753), духоўны сакратар вялікі літоўскі (1755—1762), біскуп жамойцкі (з 1762)[2].

Біяграфія

Прадстаўнік шляхецкага роду Лапацінскіх герба «Любіч», сын Лявона. Навучаўся ў семінарыі місіянераў у Варшаве. Быў пробашчам у Крожах, каралеўскім капеланам.

Прыхільнік Сапегаў, быў капеланам іх саюзніка Міхала Юзафа Масальскага, выхоўваў яго сына Ігнацыя. Зблізіўся з Чартарыйскімі, потым кантактаваў з гетманам вялікім літоўскім Міхалам Казімірам Радзівілам. Далей дзейнічаў у рэчышчы праграмы прыдворнай партыі Ежы Мнішка і яго саюзнікаў Радзівілаў.

У 1764 годзе ўдзельнічаў у абранні каралём і вялікім князем Станіслава Аўгуста Панятоўскага. Супрацоўнічаў у рэалізацыі каралеўскіх планаў рэформ. Потым прыхільна паставіўся да Барскай канфедэрацыі, але адкрыта яе не падтрымаў. У 1771 годзе перад пагрозай арышту расійскімі войскамі выехаў у Прусію, пазней вярнуўся.

Быў добрым адміністратарам, імкнуўся ўзняць узровень адукацыі святароў. Аднавіў некалькі касцёлаў і біскупскіх рэзідэнцый, заснаваў духоўную семінарыю ў Варнях. Трымаў мастацкую галерэю.

Аўтар рэлігійных твораў. Пераклаў кнігі Лангле дзю Трэснуа «Збор кароткай касцёльнай гісторыі» і Верто д’Абера «Гісторыя партугальскай рэвалюцыі» (Вільня, 1753)[3].

Галерэя

Зноскі

  1. Catholic-Hierarchy.orgUSA: 1990. Праверана 14 кастрычніка 2020.
  2. ЭнцВКЛ, 2005, с. 181
  3. ЭнцВКЛ, 2005, с. 182

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (16):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1708 годзе
Катэгорыя·Памерлі 11 студзеня
Катэгорыя·Лапацінскія
Катэгорыя·Каўнаская архідыяцэзія
Катэгорыя·Канонікі віленскія
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мсціслаўскім ваяводстве
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мсціслаўскім раёне
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Сакратары вялікія духоўныя літоўскія
Катэгорыя·Біскупы жамойцкія
Катэгорыя·Памерлі ў 1778 годзе
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Белага арла (Рэч Паспалітая)
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі ў Цяльшэйскім раёне
Катэгорыя·Нарадзіліся 9 мая