wd wp Пошук:

Ян Грыб

Ян Я́навіч Грыб (нар. 21 лістапада 1936, вёска Куршынавічы[2] Ляхавіцкага раёна Брэсцкай вобласці) — беларускі грамадскі дзеяч і пісьменнік. Сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў.

Біяграфія

У час Другой сусветнай вайны бацьку Яна Грыба расстралялі нацысцкія акупанты[3], і сям’я пераехала ў Пагарэльцы (цяпер у Нясвіжскім раёне Мінскай вобласці), дзе Ян Грыб скончыў сямігодку. Пасля вайны з’ехаў на заробкі ў Расію, скончыў чалябінскае рамесніцкае вучылішча. У 1956—1957 гадах быў курсантам, лётчыкам на Далёкім Усходзе. Камісаваны па стане здароўя[4].

У 1960 годзе прыехаў у Мінск. Скончыў фізічны факультэт БДУ. Працаваў на вытворчым аб’яднанні «Інтэграл», ПТВ «Электроніка», выкладчыкам у Мінскім каледжы электронікі, займаўся прадпрымальніцкай дзейнасцю.

Пасля выхаду на пенсію перасяліўся ў лясную хату ў Клыпаўшчыне пад Дзяржынскам, якую сам пабудаваў. Пражыў у ёй 15 гадоў.

Узначальвае мінскую Кастрычніцкую раду Таварыства беларускай мовы з часу ягонага ўтварэння.

У чэрвені 2020 года суд Кастрычніцкага раёна г. Мінска (суддзя — Алена Жывіца) прысудзіў Яну Грыбу штраф у памеры 1080 беларускіх рублёў, за ўдзел у агітацыі кандыдата ў прэзідэнты С. Ціханоўскай[5].

Творчасць

Друкаваўся ў перыёдыцы. У 2005 годзе выдаў зборнік вершаў «На сваёй зямлі».

Зноскі

  1. 1 2 Беларуская Вікіпедыя (тарашкевіца) — 2004.
  2. Дзядуля з кійком, якога цягнулі некалькі амапаўцаў, расказаў, як уцёк з аўтазака (нявызн.). Грамадства. Наша Ніва (25 сакавіка 2017). Праверана 26 сакавіка 2017.(недаступная спасылка)
  3. Груздзіловіч, Алег. «Праз Лукашэнку я з нармальнага патрыёта стаў апантаным нацыяналістам». Гісторыя Яна Грыба, сымбаля мітынгаў за незалежнасьць (нявызн.). Суд. Радыё «Свабода» (23 студзеня 2020). Праверана 23 студзеня 2020.
  4. 83-гадовага паэта Яна Грыба аштрафавалі за ўдзел у пратэстах (нявызн.). Суд. Радыё «Свабода» (15 студзеня 2020). Праверана 15 студзеня 2020.
  5. Фотакор Яна Трусіла атрымала 13 сутак за сваю прафесійную дзейнасць (нявызн.). Новы Час (2 лістапада 2020). Праверана 25 студзеня 2021.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (16):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Баранавіцкім павеце
Катэгорыя·Члены Таварыства беларускай мовы
Катэгорыя·Грамадскія дзеячы Беларусі
Катэгорыя·Паэты Беларусі
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Нарадзіліся 21 лістапада
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1936 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Беларускамоўныя паэты
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Ляхавіцкім раёне
Катэгорыя·Выпускнікі фізічнага факультэта БДУ
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Члены Саюза беларускіх пісьменнікаў